Чэрвеньскі Дзень дэпутата ў Пціцкім сельскім Савеце пачаўся з правядзення прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірынай Кралевіч.

Уклад дэпутатаў ацэнены Уклад дэпутатаў ацэнены

Да яе звярнуліся жыхары дамоў па вуліцы Камсамольскай і Савецкай з просьбай падключэння іх жылля да сістэмы цэнтральнага ацяплення. Шэраг мер гэтыя ўладальнікі прыватызаваных кватэр раней прынялі. Выслухаўшы іх, Ірына Кралевіч дала рэкамендацыі, падказала шляхі паскарэння вырашэння пытання. У дапаўненне старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, які прысутнічаў на прыёме, даў параду разгледзець магчымасць падключэння дамоў да сістэмы электраацяплення.

У рамках праграмы Дня дэпутата, тэмай якога было азнаямленне з працай дэпутацкага корпуса мясцовага Савета па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва, удзельнікі мерапрыемства наведалі вытворчы ўчастак па вырабе камбікорму УП “Палессе-Аграінвест” і асноўныя сацыяльныя аб’екты аграгарадка.

Начальнік участка Леанід Наўныка пазнаёміў з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства і перспектывамі, якія дае хуткі ўвод у эксплуатацыю новай лініі па вырабе грануляванай прадукцыі. Плануецца, што дзве трэці яе будзе ісці на рэалізацыю сельгаспрадпрыемствам раёна і вобласці. А новая электрападстанцыя зможа забяспечыць электраэнергіяй і іншыя аб’екты.

Напрыканцы экскурсіі дэпутаты прапанавалі разгледзець магчымасць рознічнага продажу прадукцыі для мясцовага насельніцтва, што дасць магчымасць пашыраць пагалоўе прыватных гаспадарак.

Таксама дэпутаты наведалі магазіны розных форм уласнасці, якія працуюць у аграгарадку. У час гутаркі з пакупнікамі і прадаўцамі былі зроблены высновы пра якаснае аказанне гэтай паслугі – дастатковы і свежы асартымент.
Станоўчая адзнака была дадзена таксама рабоце мясцовай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі па правядзенні дыспансерызацыі працуючых і медыцынскага агляду насельніцтва.

На пасяджэнні, якое завяршыла правядзенне Дня дэпутата, старшыня сельвыканкама Ганна Пырко расказала пра ўклад дэпутацкага корпуса ў рашэнне сацыяльна-эканамічных пытанняў насельніцтва. А Сяргей Макарэвіч абазначыў тэмы развіцця гандлю ў раёне і выканання праграмы “Чыстая вада”.

Ірына Кралевіч выступіла перад дэпутатамі са справаздачай за перыяд, у якім яна працавала прадстаўніком Парламента ў нашым рэгіёне. Пазначыла найважныя змяненні ў законах, якія сталі магчымыя менавіта пасля зваротаў да парламентарыяў прадстаўнікоў прадпрыемстваў і прыватных асоб.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о