Найбуйнейшы банк Рэспублікі Беларусь, агент па абслугоўванні дзяржаўных праграм ААТ “Бел-аграпрамбанк” 3 верасня адзначае свой 30-гадовы юбілей. Банк быў утвораны ў 1991 годзе, але карані яго сыходзяць у больш далёкае мінулае. Ён адносіцца да ліку нешматлікіх банкаў Беларусі, створаных на базе фінансавых структур, якія існавалі яшчэ ў перыяд СССР, і з’яўляецца прамым спадчыннікам Савецкага Дзяржбанка і Аграпрамбанка.

Укараняць важныя і карысныя для грамадства праекты

200 юрыдычных і 11 тысяч фізічных асоб з’яўляюцца сёння кліентамі нашага банка. З удзелам крэдытных рэсурсаў банка ў нашым раёне рэканструяваны фермы, майстэрні і мехдвары, малочныя блокі, пабудавана 6 новых малочна-таварных ферм, больш за 200 жылых дамоў, закуплена сельгастэхніка, ажыццяўляецца штогадовае фінансаванне выдаткаў па правядзенні веснавой і восеньскай сяўбы, ствараецца і развіваецца малы і сярэдні бізнес, спажыўкааперацыя, прадпрыемствы будаўнічай галіны і прамысловасці. Вядома, сёння ўжо няма такіх маштабных дзяржпраграм як раней і ўвага ў большай меры надаецца развіццю рознічнага бізнесу. Змяняецца жыццё, новыя тэхналогіі настолькі хутка ўвайшлі ў нашу паўсядзённасць, што сёння нашы кліенты атрымліваюць паслугі дыстанцыйна і часам нам усім не хапае больш цеснага кантакту.
Для нас самае галоўнае – гэта задавальненне патрэб нашых кліентаў. Калі ты чуеш: “Іду ў мой банк”, то лепшай узнагароды і не трэба. Мы падтрымліваем сувязі з кіраўнікамі і галоўнымі бухгалтарамі, якія ўжо не працуюць. Хочацца сказаць словы глыбокай па-дзякі ўсім кліентам нашага банка, што ўсе гэтыя гады яны былі і ёсць з намі.

Укараняць важныя і карысныя для грамадства праекты
Калектыў ААТ “Белаграпрамбанк”.

З удзячнасцю і гонарам успамінаем былых супрацоўнікаў, якія перадалі нам, цяперашняму пакаленню свой вопыт і жыццёвую мудрасць. І сёння Сілівонец В. А., Шаўкунова Р. С., Руцкая Н. С., Краменская Н. Ц., Пінчук Н. А., Ліпская В. П., Маскальчук С. В. па праву могуць святкаваць гэты юбілей, паколькі ў іх працоўнай кніжцы толькі адзін запіс і іх стаж у нашым банку далёка перавышае 30-гадовы рубеж. Словы падзякі хочацца сказаць і супрацоўнікам з 30-гадовым стажам Сцяфняк Р. В., Хоміч Н. А., Маркулевіч А. Г., Міцкевіч Н. Г., Голуб М. Ф., Кавальчук С. І., а таксама маладым – Талаш І. А., пажадаць усім здароўя, дабрабыту, фінансавай стабільнасці.
Акрамя штодзённай карпатлівай працы банк здзяйсняе шматлікія добрыя справы – вялікія і малыя. У маштабах Рэспублікі – гэта вы-дзяленне сродкаў на стварэнне лабараторыі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Многія гады ААТ “Белаграпрамбанк” з’яўляецца генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, многіх дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, шэфамі над шматдзетнымі сем’ямі, мецэнатам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар”. Арганізатарам дабрачыннай акцыі “А што ты можаш” па зборы сродкаў для набыцця рэабілітацыйных трэнажораў для дзяцей-інвалідаў.
У Петрыкаўскім раёне на працягу многіх гадоў банк з’яўляўся спонсарам Капаткевіцкай дзіцячай дапаможнай школы, Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў аграгарадку Ляскавічы, пабудаваны і перададзены ў бязвыплатнае карыстанне пункт бытавога аб-слугоўвання. Амаль 2 тысячы футбольных мячоў падорана школьнікам раёна. Таксама са школь-нікамі раёна пастаянна праводзяцца сустрэчы і заняткі па павышэнні фінансавай граматнасці з уручэннем кніг “Твае першыя фінансы”.
Не застаецца ў баку і Саюз жанчын Белаграпрамбанка. Аб’яднаная арганізацыя ААТ “Белагра-прамбанк” па Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам Балышкінай. М. І. У гэтым годзе пералічыла УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” 4,1 тысячы рублёў для закупкі медыцынскага абсталявання. У разгар пандэміі супрацоўнікі нашага ЦБП таксама пералічвалі сродкі ў пад-трымку работнікаў сістэмы аховы здароўя. Штогод супрацоўнікі ўдзельнічаюць у акцыі “Збяром партфель разам” для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў.
Некалькі гадоў таму ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard і дабрачынным фондам “Дотык да жыцця” даў старт сацыяльна-дабрачыннаму праекту “Дотык”. Яго мэта – дапамагаць дзецям з цяжкімі захворваннямі. Усяго 0,3% пералічацца з карткі ад кожнай пакупкі ў гэты фонд. Белаграпрамбанк у салідарнасць падвойвае суму і пералічвае яшчэ 0,3% ад сумы безнаяўнага плацяжу за кошт уласных сродкаў. 190 жыхароў нашага раёна і ўсе супрацоўнікі ЦБУ ўносяць сваю лепту ў гэту добрую справу. Больш трымальнікаў, больш выратаваных жыццяў. Добрыя справы не павінны заканчвацца, бо яны не толькі аб’ядноўваюць сэрцы, але і вяртаюцца да нас.
З юбілеем!

Ніна Папко,

начальнік разлікова-касавага цэнтра №25 у горадзе Петрыкаве
ААТ “Белаграпрамбанк”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о