На мінулым тыдні работнікі сферы працы і сацыяльнай абароны сталі ўдзельнікамі вялікай урачыстасці з нагоды 100-годдзя іх сістэмы.

Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы
Пра лепшыя якасці чалавека, якія і прывялі гэтых людзей у іх прафесію, многа гаварылі са сцэны намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Канстанцін Плікус, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Сухоцкая, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Сойма і старшыня прафсаюза работнікаў сферы працы і сацабслугоўвання Святлана Алёкса. За асаблівы клопат да састарэлых людзей, інвалідаў і многіх іншых членаў нашага грамадства, надзейныя працавітыя рукі гучалі са сцэны словы ўдзячнасці.
Мноства ўзнагарод было ўручана ў гэты дзень. Пра тых, хто быў ганараваны Лістамі падзякі Міністэрства працы і сацыяльнай абарноны, граматамі і падзякамі камітэта па працы аблвыканкама, райвыканкама і райсавета дэпутатаў мы пісалі раней. Але трэба назваць і іншых.
Ганаровыя граматы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне атрымалі Надзея Купрэй, Таццяна Сямёнава, Жана Ючко, Людміла Яворская. А Лісты падзякі ўпраўлення Канстанцін Плікус ўручыў Наталлі Акунец, Аляксандру Пількевічу, Ніне Сокал, Наталлі Герасіменка, Людміле Жукоўскай, Марыне Марцынкевіч, Анжэле Фалідаравай і Ірыне Грышынай.

Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы Удзячнасць за шчырыя сэрцы
Ведаючы штодзённыя клопаты сацыяльных работнікаў не па справаздачах, пра іх шчырыя адносіны да падапечных многа добрых слоў сказала Галіна Сухоцкая і ўручыла затым Лісты падзякі ТЦСАН Андрэю Беразоўскаму, Юліі Бужан, Вікторыі Глушко, Алене Мічуленс, Святлане Рудзінскай, Ларысе Сугрэй, Вользе Цісавец і Таццяне Цалка.
Паспяховая праца раённых арганаў сацабароны грунтуецца на трывалым вопыце былых працаўнікоў. Іх прозвішчы і асаблівыя заслугі таксама былі ўзгаданы ў гэты дзень. Міхаіл Сойма адзначыў, што на цяперашні час маладая ветэранская арганізацыя структуры працы і сацыяльнай абароны налічвае 70 чалавек. У гэты дзень Граматы “Ветэран працы” на сцэне атрымалі былыя працаўнікі ўпраўлення Ніна Гарошка і Алена Рудаўская.
Не засталося ў баку ад вялікага юбілею і раённае аб’яднанне рэспубліканскай арганізацыі “Белая Русь”. Падарункі былі ўручаны актыўным яе членам Алене Андрук, Алене Яворскай і Людміле Траяноўскай.
Граматамі таксама былі адзначаны актывісткі прафсаюзнай арганізацыі Наталля Хамец і Валянціна Вольская.
Хвалюючыя моманты ўзнагароджання перамяжаліся канцэртнымі нумарамі, частку якіх падрыхтавалі для юбіляраў калектывы раённага Дома культуры. Не засталіся ў баку ад віншаванняў і тыя, хто штодзень знаходзіцца побач з работнікамі сацыяльнай службы – наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для састарэлых людзей. Удзельнікі клубаў “Беспакойныя сэрцы” і “Старэем правільна” многа разоў выходзілі на сцэну з песнямі, баснямі і нават тэатральнымі пастаноўкамі. Сапраўдным упрыгожаннем свята сталі вакальныя нумары ў выкананні былой супрацоўніцы ўпраўлення Галіны Лазурынай.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о