21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і
картографа-геадэзічнай службы

Удасканальваюць сваё майстэрства

Зямельныя рэсурсы Беларусі ствараюць падмурак для сельскагаспадарчай вытворчасці, вядзення лясной гаспадаркі, а таксама для гарадской забудовы, рассялення вясковага насельніцтва, размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў, транспартных камунікацый і іншых відаў дзейнасці чалавека. Зямельны фонд Беларусі значны. У Еўропе па гэтым паказчыку наша краіна займае 14 месца. Гэта значыць, што большасць еўрапейскіх дзяржаў мае значна меншыя зямельныя рэсурсы. Хочацца сказаць, добра было б, калі кожны з нас рацыянальна карыстаўся б гэтым багаццем і ўтрымліваў у належным выглядзе кавалак зямлі, які замацаваны за карыстальнікам.
Вялікі спіс службовых абавязкаў утрымлівае ў сабе прафесія спецыяліста землеўпарадкавальнай службы. Так, чалавек, заняты ў гэтай галіне, рыхтуе праекты пастаноў да пытанняў аб прадастаўленні і адабранні зямельных участкаў, прымае ўдзел у разглядзе зямельных спрэчак грамадзян, прадпрыемстваў. Да таго, здзяйсняе кантроль над захаваннем устаноўленага рэжыму выкарыстання і аховы земляў, захаваннем зямельнага заканадаўства ўласнікамі земляў, землеўладальнікамі, землекарыстальнікамі і арандатарамі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы прапаноў па ўстанаўленні кошту зямельнага падатку і арэнднай платы. Рыхтуе да разгляду матэрыялы дзяржаўнага зямельнага кадастру, праводзіць аналіз выкарыстання земляў. Ды і шмат іншых задач стаіць перад людзьмі гэтых прафесій.
Прыемна адзначыць, што работнікі зямельнай службы райвыканкама штогод адзначаюцца за выніковасць сваёй працы шматлікімі ўзнагародамі. Вось і сёлета не абышлося без іх.
Як паведаміла начальнік аддзела Алена Пастухова, Удзячны ліст Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта прыйшоў на адрас Алены Іванаўны. А па выніках работы падраздзяленняў па землеўпарадкаванні мясцовых выканаўчых камітэтаў за 2018 год пераможцамі ў конкурсе на званне “Лепшае падраздзяленне па землеўпарадкаванні” на другой прыступцы п’едэсталу апынуўся калектыў нашага аддзела. Першае месца па праве дасталося аддзелу Жлобінскага райвыканкама, трэцяе – Рагачоўскага.
Да таго, з нагоды свята былі адзначаны і лепшыя работнікі. Так, пастановай калегіі галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама ад 22 студзеня 2019 года “Лепшым работнікам падраздзялення па землеўпарадкаванні” прызнана галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Тарасевіч.
Застаецца павіншаваць нашых зямельнікаў з такімі дастойнымі ўзнагародамі і пажадаць моцнага здароўя і плёну на карысць Петрыкаўшчыны!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о