Гадоў пяць таму наведалася ў вёску Сотнічы Бабуніцкага сельсавета да сям’і фермераў Таццяны і Віктара Даніловічаў. Яны на той час толькі пераехалі з Калінкавічаў і распачыналі авечкагадоўлю. Гасцінныя простыя людзі, як мне падалося, да таго ж веруючыя. Я заўсёды ўсхваляю такіх апантаных, бясстрашных у рэалізацыі ідэй людзей. Ведаю, што такое працаваць на зямлі, як вырасціць тую садавіну, гародніну, разводзіць жыўнасць. Гэта цяжкая праца, якая забірае ўвесь вольны час. Ты пераключаешся на фізічную працу, з галавой акунаешся ў яе і радуешся кожнаму станоўчаму моманту.

У ЗАЙЗДРАСЦІ НА ЎСЁ ВЯЛІКІЯ ВОЧЫ

Старшыня Бабуніцкага сельсавета Сяргей Харланаў і фермер Таццяна Даніловіч

 

 

 

 

Але сельская гаспадарка – гэта такая дзейнасць, якая ад чалавека залежыць толькі напалову, а ў некаторых выпадках і таго менш. Кліматычныя ўмовы, непрадказальнае надвор’е ў адно імгненне могуць ператварыць вынікі працы земляроба ў нішто.
Вось і Даніловічы адразу далі сваёй фермерскай гаспадарцы цудоўную назву “Светлы сад”. Маўляў, як назавеш карабель, так ён і паплыве. Узяўшы ў арэнду больш за 20 гектараў зямлі, сям’я спа-дзявалася на добры вынік.
Каб разводзіць жывёлу, ёй што патрэбна ў першую чаргу? Зразумела – кармы. На вырошчванне каласавых зерневых і зрабілі стаўку фермеры. Сваёй тэхнікай апрацоўваюць палі. Да работы падключаюцца ўсе: дзеці, унукі. Планаў зашмат. Ды і штогод гэтыя планы змяняюцца, бо Таццяна Уладзіміраўна і Віктар Мікалаевіч заўсёды ў пошуку нечага новага. Цяпер вось перазалужылі палі, пасеялі разнатраўе. Назапасілі свайго сена 60 цюкоў, дзесяць яшчэ дакупілі ў УП “Палессе-Аграінвест”.
Карова, цяляты, дамашняя птушка, новая галандская мясная парода авечак “Цексель” – вось з чаго цяпер складаецца гаспадарка. Да таго, сям’я вырашыла займацца развядзеннем рыбы: выкапалі сажалку на плошчы ў гектар зямлі, запусцілі туды розныя віды рыб.

У ЗАЙЗДРАСЦІ НА ЎСЁ ВЯЛІКІЯ ВОЧЫТаццяна Уладзіміраўна вырасла ў Казахстане. З мужам Віктарам Мікалаевічам пражылі там 17 гадоў перш чым пераехаць на яго радзіму ў Калінкавічы. Узгадвае цяпер жанчына, якія гасцінныя там людзі, добрыя, шчырыя і адкрытыя. І да сёння яны не страчваюць зно-сіны, сумуюць па тым жыцці.
Сотнічы – маланаселеная вёска. Даўно тут няма ніякіх сацыяльна-значных аб’ектаў. Насельніцтва складаюць некалькі дзясяткаў людзей пенсійнага ўзросту, моладзі няма. Усё ж напэўна прызвычаілася мясцовае насельніцтва тут да цішыні і мернага ладу жыцця. З’яўленне ў Сотнічах “чужынцаў” выклікала ў некаторых вяскоўцаў абурэнні кшталту “панаехалі тут”.
Ніна і Аляксей Палтараны жывуць на ўездзе вёскі, іх сядзіба размешчана каля дарогі, якая вядзе да аграгарадка Бабунічы. Людзі яны працалюбівыя, акуратныя. Гэта я пабачыла адразу, як толькі завітала ў іх двор.
Ніна Фёдараўна даўно на пенсіі, жанчыне 69 гадоў. Мужу – 71. Яна адпрацавала брыга-дзірам фермы, якая раней была тут, у вёсцы, муж быў вадзі-целем. Выхавалі трое сыноў. Цяперашнія радасці сямейнай пары складаюць тыя ж гаспадарчыя клопаты: бульбу пасадзіць, гарбузы, іншую гародні-ну. Дарэчы, пра бульбу.
На нядаўні асабісты прыём грамадзян, які праводзіў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, Ніна Фёдараўна завітала з мальбой “…утаймаваць свавольствы мясцовай фермершы”.

У ЗАЙЗДРАСЦІ НА ЎСЁ ВЯЛІКІЯ ВОЧЫНіна Фёдараўна ў час майго нядаўняга выезду ў Сотнічы паведаміла, што Таццяна Даніловіч рэгулярна выклікае меліяратараў, каб тыя закрылі шлюзы. Вада, зразумела, патрэбна ёй для таго, каб сажалка не высыхала. Там рыба, якой патрэбна вада. Але з-за гэтага ў Палтараноў вымакла бульба, бо ўчастак зямлі ў 25 сотак, які сям’я апрацоўвае, мяжуе з надзелам фермерскай зямлі.
Гэтая “вайна”, як аказалася, паміж сем’ямі Даніловічаў і Палтараноў працягваецца некалькі гадоў. Сітуацыя настолькі накаляецца, што акрамя ўзаемных абраз і праклёнаў пачаліся пагрозы, не за гарамі і бойкі. Неаднаразова выклікалі ўчастковага.
Ведаюць пра гэты канфлікт паміж сем’ямі старшыня Бабу-ніцкага сельвыканкама Сяргей Харланаў, дырэктар Петрыкаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Аляксандр Паторскі. Вось толькі ніхто, як мне падалося, не жадае прыкласці намаганні, каб гэты канфлікт скончыўся раз і назаўсёды.
Сяргей Трыфанавіч быў разам са мной у Палтараноў і мы разам угаворвалі пажылых людзей, каб яны ўзялі зямлю ў іншым месцы, тым больш што да ўчастка дабірацца далёка, ён у канцы вёскі. Хіба той зямлі мала? На што Ніна Фёдараўна гучна нам заявіла, што апрацоўвае той участках больш за дваццаць гадоў і саступаць фермерам не будзе.
Падзяліліся на два лагеры і вяскоўцы: частка падтрымлівае Даніловічаў, частка – Палтараноў. Па-праўдзе, не хочацца мне на паперу выкладваць увесь той бруд, які пачула ад людзей і на адрас адных, і на адрас другіх. Няхай яно ўсё застанецца на дыктафоне. Чытачу гэта будзе нецікава, ды і этыка журналісцкая не дазваляе змяшчаць усё гэта.
Хочацца адно сказаць: людзі, ад зайздрасці і злосці ўсе мы чарнеем і чарсцвеем сэрцам, хвароб прыбаўляецца і раздражнёнасці. Шукайце прыемныя моманты, дзяліцеся добрымі весткамі, жывіце ў згодзе.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о