У цэнтры ўвагі будучай пяцігодкі – чалавек

0
769

У цэнтры ўвагі будучай пяцігодкі – чалавекУся краіна рыхтуецца да важнай падзеі года – другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. На гэтым тыдні ў Гомелі адбыўся абласны сход з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад Гомельскай вобласці. Галоўнае пытанне парадку дня – праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.
Удзел у пасяджэнні прынялі і прадстаўнікі Петрыкаўшчыны.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў пра праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады:

“Ключавая канцэпцыя новага пяцігоддзя – сфарміраваць самадастатковую і канкурэнтаздольную дзяржаву, у цэнтры ўвагі якой – чалавек”.

У выніку рэалізацыі закладзеных у праекце напрамкаў Беларусь павінна стаць краінай з развітой лічбавай індустрыяй і тэхналагічнай структурай, уласнымі прарыўнымі тэхналогіямі.
Кіраўнік раёна адзначыў, што ў праекце стратэгічна важнага для краіны дакумента вызначаны сем ключавых прыярытэтаў, запыт на якія неаднаразова гучаў у грамадстве:
– Адным з важных механізмаў рэалізацыі запланаваных захадаў стануць дзяржаўныя праграмы. Дзякуючы гэтаму механізму, як мяркуецца, удасца мабілізаваць неабходныя рэсурсы і скаардынаваць намаганні розных органаў улады для вырашэння пастаўленых задач. Спатрэбіцца цеснае і канструктыўнае ўзаемадзеянне дзяржавы, бізнесу і грамадства, аб’яднанне намаганняў усіх слаёў насельніцтва.
Для рэалізацыі дакумента прадугледжана 20 дзяржаўных, 17 галіновых, 7 рэгіянальных і 38 навуковых праграм.
Праграма ўключае сем ключавых прыярытэтаў: нацыянальная дэмаграфічная бяспека; развіццё чалавечага патэнцыялу; стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця; рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя; моцныя рэгіёны; умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі; рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу.
Кожны прыярытэт напоўнены канкрэтнымі задачамі.
Нагадаем, другое пасяджэнне VII УНС адбудзецца 18-19 снежня. Народны сход упершыню будзе зацвярджаць стратэгічны напрамак сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о