Каманда Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці прайшла ў фінал КВЗ

– Як пераможцы раённага этапу мінулага года мы ў гэтым годзе паехалі на абласны, – распавяла кіраўнік каманды КВЗ педагог дадатковай адукацыі Ірына Рамашэўская. – У лістападзе быў першы этап: 1/4 гульня абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу гульняў КВЗ “У будучыню з усмешкай”. Паказвалі “Візітоўку” і “Відэаконкурс”. Там прымалі ўдзел больш за 20 каманд. Па выніках этапу, што праходзіў у Чачэрску за 2 лютага, мы прайшлі ў 1/2 гульні. У гэты раз рыхтавалі “Фрыстайл” і “Размінку”. З 13 каманд у фінал прайшлі 5 каманд. Па агульнай суме балаў мы ў тройцы лідараў. Дарэчы, апошні раз каманда з Петрыкава выходзіла ў фінал толькі ў пачатку 2000-х гадоў, я тады яшчэ ў школу хадзіла.

У тройцы лідараў
Па словах Ірыны Русланаўны, праца над удасканаленнем праграмы ішла без перапынку:
– Адметнасць нашай каманды ў тым, што мы самі прадумваем сцэнкі. Паверце, гэта вялікая рэдкасць сярод школьных каманд, нават на абласным узроўні. А яшчэ нас ужо пазнаюць гледачы па нашай форме і стылю, гэта дорага каштуе. Нашы сапернікі – каманды з Хойнікаў, Чачэрска і Гомеля – смелыя падлеткі, у якіх за спіной велізарны вопыт выступленняў. Журы нас хваляць, кажуць, што дзеці ўпэўнена выступаюць, не губляюцца на сцэне. Вядома, цяпер галоўнае – перамагчы на рэспубліканскім этапе. Таму будзем прыдумляць новыя смешныя гумарэзкі, каб здзівіць журы і гледачоў.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з архіва Ірыны Рамашэўскай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о