Цёплымі і ўтульнымі былі навагоднія святы ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і састарэлых людзей раённага ТЦСАН.

У сяброўскім карагодзе
Першымі казачных гасцей і забаўляльнікаў сустракалі ў сябе маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. І хоць аўдыторыя ўдзельнікаў свята была нешматлікая, было весела. Многія знайшлі час, каб прыехаць з Галубіцы і Макарычаў, Залесся і Муляраўкі. У гульнях і конкурсах маладыя людзі падтрымлівалі адзін аднаго, балелі і шчыра радаваліся кожнаму правільнаму адказу ці закінутаму мячу сябра.
Да свята далучыўся і ФСК “Ураджай”. Снягурачка і Дзед Мароз, ролі якіх выканалі дырэктар клуба Наталля Дворак і трэнер Жан Дубіна, дадалі азарту і весялосці спартыўнымі конкурсамі, якія былі пад сілу яго ўдзельнікам, бо, калі трэба, ім дапамагалі стаяць на стартавай рысе, давалі дадатковыя спробы для выпрабоўвання сваёй удачы.
Казачныя госці, а менавіта ФСК “Ураджай”, падрыхтавалі падарункі кожнаму ўдзельніку сустрэчы, а пераможцам конкурсаў – на самой справе каштоўныя падарункі.
Салодкае дапаўненне да свята перадалі ў ТЦСАН раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету і раённы філіял “Гомельаблаўтатранс”.
***
У гэты дзень святочныя мерапрыемствы ў аддзяленні прадоўжыла праграма для наведвальнікаў гурткоў “Пазнай сябе” і “Ствары сваё жыццё сам”. Узрост іх не аднолькавы – ад 7 да 13 гадоў, але гэта акалічнасць паспрыяла, каб свята прайшло па-сямейнаму шчыра і весела.
Не толькі казачныя госці ствараюць свята, але і тыя, хто дапамагае дапоўніць яго падарункамі і сюрпрызамі. На гэты раз спонсарам падарункаў для дзяцей стала раённая арганізацыя прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о