Ноччу 6 верасня паступіла паведамленне аб пажары ў Петрыкаве па вуліцы Розы Люксембург. З вокнаў на пятым паверсе вырывалася полымя.

Гаспадар чатырохпакаёўкі 1983 года нараджэння на ўліку не знаходзіцца, сярод суседзяў характарызуецца пасрэдна, курыць. На момант прыбыцця выратавальнікаў знаходзіўся на вуліцы.
Гаспадар патлумачыў, што на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў кватэры, прачнуўся ад паху гары, убачыў, што гарыць пасцельная бялізна. Імкнуўся самастойна патушыць, але не ўдалося. Праз пэўны час маёмасць у пакоі гарэла адкрытым полымем. Мужчына пакінуў кватэру. Пры спробе патушыць агонь, пацярпелы атрымаў апёкі 1 і 2 ступеняў і быў шпіталізаваны ў ЦРБ.
Работнікам РАНС з ніжэйразмешчаных кватэр давялося эвакуіраваць восем чалавек. Пажар быў ліквідаваны.
У выніку здарэння знішчана маёмасць у двух пакоях, закуродымлены сцены і столя. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Валянціна АНІСКАВЕЦ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о