Падыходзіць да завяршэння добраўпарадкаванне горада, а, як вядома, пасля цяжкай працы трэба добра адпачыць. Да і калі казаць шчыра, лета для гэтага – найлепшая пара. Стала добрай традыцыяй ладзіць у райцэнтры канцэртныя праграмы суботнім надвячоркам. Раней на такіх мерапрыемствах можна было пазнаёміцца з творчымі калектывамі ўстаноў кальтуры раёна. Канцэрты збіралі не мала аматараў фальклору і эстрады, радавалі інструментальным выкананнем кампазіцый выхаванцы і настаўнікі музычнай школы. Не хапала, здаецца, толькі канцэртных выступаў, накіраваных на моладзь. Радыя адзначыць, што і моладзь дачакалася свайго свята, ды і ня толькі моладзь!

У мінулую суботу на пляцоўцы новага амфітэатра літаральна не хапала месцаў. Творчы вечар танцавальнага калектыву “Лайт” аб’яднаў гледачоў рознага ўзросту – паглядзець на артыстаў прыйшлі родныя і блізкія ад дашкольнага да паважанага ўзросту.

У рытме танцаУ рытме танцаУ рытме танца

Пачаўся вечар з дэманстрацыі калекцыі адзення Наталлі Бурмістравай, дзе мадэльер спалучыла гістарычныя элементы вопраткі з сучаснымі моднымі тэндэнцыямі. Гэту тэму працягнула ў танцы яе дачка Ангеліна Бурмістрава, што кіруе танцавальным калектывам “Лайт”.

У рытме танца

Гледачам былі прапанаваны сольныя і калектыўныя выступы, дзе народныя танцавальныя матывы былі пераасэнсаваны ў  фармаце сучаснай харэаграфічнай плыні. На вечар былі запрошаны спартсменкі каманды “SunWay”,ш  прапанавалі гледачам традыцыйныя для свайго жанру піраміды і акрабатычныя элементы каманд падтрымкі.

У рытме танца

Аматары вакалу не засталіся без творчых падарункаў ад Настассі Кліменка, Матвея Хрысталюбава  і Ірыны Пасекавай. Танцавальны вечар цалкам пагрузіўся ў свет сучаснай эстраднай харэаграфіі, а кульмінацыяй вечару стаў фінальны танец, які згуртаваў як школьніц, так і маладых матуль. Усе яны доўга і старанна рэпеціравалі, каб пададаваць родных і блізкіх, гараджан і гасцей горада гэтым рытмічным святам маладосці. Дзякуй вам за настрой і пазітыў, гэта было сапраўды прыгожа і таленавіта!

У рытме танцаУ рытме танцаУ рытме танцаУ рытме танца

Арцём ГУСЕЎ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о