Свята моцных, творчых і смелых

23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, зала раённага Дома культуры поўнілася мноствам гледачоў школьнага ўзросту. Яно і не дзіва, школьнікі з гарадскіх і сельскіх школ завіталі падтрымаць сваіх фаварытаў на штогадовым раённым конкурсе “Містар Х–2019”. Трэба адзначыць, конкурсу папярэднічалі два занальныя этапы ў Ляскавічах і Навасёлках.

У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х"

Такім чынам, дзевяць фіналістаў прайшлі чатыры творчыя выпрабаванні. Напачатку ўдзельнікі прапанавалі гледачам і журы свае візіткі: распавядалі пра свае якасці, захапленні, вучобу, родных і блізкіх. На жаль, некаторыя ўдзельнікі карысталіся пры падрыхтоўцы аднымі і тымі ж матэрыяламі, таму часам ад розных канкурсантаў са сцэны чуліся аднолькавыя вершаваныя прадстаўленні.

У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х"

Другім конкурсам праграмы была дэманстрацыя самастойна падрыхтаваных відэаролікаў “Прафесія маёй мары”. Тут хлопцы распавядалі пра тое, з якім прызваннем жадаюць звязаць сваё жыццё, чым будуць карысныя грамадству. Станоўча, што трое з удзельнікаў вырашылі звязаць сябе з абаронай Радзімы, але не менш павагі заслугоўваюць канкурсанты, што жадаюць быць поварам, трэнерам, выратавальнікам ці застацца выкладаць дзеткам ў роднай школе.

У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х"

Да спадобы гледачам прыйшліся і творчыя нумары. Тут юнакі спрабавалі свае таленты ў розных жанрах: гралі на гітары, вальсіравалі, ставілі сцэнкі, рабілі акцёрскія замалёўкі. Своеасаблівым працягам конкурса творчага майстэрства стала фінальнае дэфіле ў касцюмах былых гадоў. Самымі папулярнымі сярод удзельнікаў былі вобразы стыляг, але не горш выглядалі і касцюмы сялянскага модніка, гарадскога юнака, што нібы сышоў у шырокіх штанах, пінжаку і картузе з фотакарткі 30-х-40-х гадоў. Але самым арыгінальным падаўся вобраз Чарлі Чапліна.

Па выніках чатырох конкурсаў журы вылучыла лепшых. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Юрый Пархоменка з Мышанкі і Віктар Талецкі з Камаровічаў, дыпломам другой ступені быў узнагароджаны  Ілля Есьмановіч з Капаткевіцкай сярэдняй школы, а перамогу святкаваў выхаванец гімназіі Данііл Грыб. Віншуем пераможцаў і дзякуем ўдзельнікам за настрой!

У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х" У Петрыкаве завяршыўся конкурс "Містар Х"

Арцём ГУСЕЎ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о