У Петрыкаве з’явілася новая крама

Мінулая пятніца для многіх магчыма засталася незаўважнай у шпаркай чарадзе дзён, але было ў горадзе адно мерапрыемства, наведаць якое некаторыя людзі вырашылі калі не з ўласнай патрэбы, дык хоць з характэрнай для людзей цікавасці. Справа ў тым, што ўвечары, на прыканцы рабочага тыдня, адбылося ўрачыстае адкрыццё фірмовай крамы “Мінск Крышталь”.

У Петрыкаве з’явілася новая крамаЧырвоную стужку перарэзала начальнік аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама Марына Лук’янава.

У Петрыкаве з’явілася новая крама

Бабулькі, што традыцыйна з’яўляюцца на такія мерапрыемствы у ліку першых, ўважліва разглядалі прапанаваны асартымент, але асаблівую іх ўвагу прыцягнулі прысмакі айчынных кандытарскіх фабрык.

У Петрыкаве з’явілася новая крама

Некаторыя спрабавалі, у рамках дэгустацыі, прапанаваныя крамай вырабы. Жанчыны цікавіліся ў прадаўцоў вінамі і шампанскім, мужчыны прыпыняліся каля моцнаалкагольнай прадукцыі. Паглядзець і выбраць насамрэч было з чаго — на паліцах крамы сабраныя вырабы буйнейшых вытворцаў з Брэсту, Весялова, Віцебску, Гомеля, Гродна, Клімавіч, Мазыру і, вядома, Мінску.

У Петрыкаве з’явілася новая крама

Акрамя ўжо традыцыйных для нашага густу гарэлкі, каньякоў, лікёраў, бальзамаў і настоек тут прапануюцца модныя зараз брэндзі, джыны, тэкілы, віскі, кальвадосы, гайсты і іншыя спіртавыя напоі.

У Петрыкаве з’явілася новая крамаЁсць што выбраць і прыхільнікам віна — ад айчыннага “моцнага і таннага” да замежнага, што імпартуецца з Францыі, Італіі, Грэцыі і Малдавіі. Белае і чырвонае віно, квас і піва можна набыць і на разліў. Для тых, хто спяшаецца ў госці ці вырашыў кагосьці павіншаваць — у продажы прапанавана шампанскае і сувенірная прадукцыя, напоі ў фігурных бутэльках.
Як паведамілі ў гандлёвай кропцы, рэжым работы крамы з 8-мі да 20 гадзін без выхоадных дзён. Але трэба памятаць, што ў дні цвярозасці рэалізацыя алкаголю ажыццяўляцца не будзе.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о