Як паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Чыжык, у рамках акцыі плануецца павіншаваць з Новым годам дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія напярэдадні Новага года знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным і інфекцыйным аддзяленнях раённай бальніцы і не змогуць удзельнічаць разам з аднагодкамі ў навагодніх мерапрыемствах, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Падарункі для дзяцей вышэйзгаданых катэгорый можна падаць да 15 снежня ў Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна па адрасе горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, 12. Тэлефон для даведак 8 (02350) 2-69-74.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о