Шахматны турнір запрашае

6 верасня сёлета пайшоў з жыцця Ігар Шастапалаў, былы дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай”. Петрыкаўскі раён неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам абласных спартакіяд, спаборніцтваў, якія арганізоўваў Ігар Васільевіч. Па яго ініцыятыве ў раёне стаў развівацца хакей з шайбай сярод дзяцей і падлеткаў, а выхаванцы неаднойчы станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў на прыз клуба “Залатая шайба”.

Па выніках 2016 года Ігар Васільевіч быў прызнаны лепшым па прафесіі і прозвішча яго было занесена на Дошку гонару раёна.
Добры, сумленны, адказны, добразычлівы, апантаны сваёй працай – менавіта такім ён запомніўся калегам і яго выхаванцам. У яго заўсёды знаходзіліся словы, каб падтрымаць спартсменаў перад выхадам на старт.

ФСК “Ураджай” сумесна з раённым Домам культуры 7 снежня арганізоўвае турнір па шахматах, які прысвечаны памяці Ігара Шастапалава. У гэты дзень Ігару Васільевічу споўнілася б 60 гадоў. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што падобны турнір увойдзе ў традыцыю і запрашаюць усіх ушанаваць памяць спартсмена.
Пачатак спаборніцтваў у 18 гадзін на базе шахматнага клуба “Белая ладдзя” ў РДК.

У Петрыкаве пройдзе шахматны турнір памяці Ігара Шастапалава

Наталля Чарняўская.

Фота Арцёма ГУСЕВА. 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о