30 лістапада адбудзецца ХХІ адкрытае зімовае першынства раёна па міні-футболе, прысвечанае памяці першага  Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова.

Спаборніцтвы пройдуць на базе спартыўнай залы ДЮСШ па адрасе: г. Петрыкаў, вуліца Камуністычная, 4, з 30 лістапада па 28 снежня. Так, 30 лістапада адбудуцца 1 і 2 туры, 7 снежня – 3 і 4 туры, 14 снежня – 5 і 6, 21 снежня – 7 і 8 туры, 28 снежня – 9 і 10.

Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.

Пасяджэнне судзейскай калегіі і прадстаўнікоў каманд для правядзення жэрабя адбудзецца 20 лістапада ў 10 гадзін у фізкультурна-спартыўным клубе “Ураджай” па адрасе: г. Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, кабінет 309. Тэлефон 2-70-58. Каляндар спаборніцтваў складаецца шляхам жэрабя.

Юлія ШЛЯГА,

дырэктар ФСК “Ураджай”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о