У апошнія дні праходзячага года мы традыцыйна аналізуем тое, што адбылося ў ім з намі, імкнемся завяршыць распачатыя раней справы, каб гэтыя “хвасты” не цягнуць за сабой у новы год. У навагоднюю ноч накрываем святочны стол з прыгожа-аформленымі і смачнымі стравамі, упрыгожваем ёлку, запальваем гірлянды і свечы, апранаем новае ўбранне і са светлымі і цёплымі думкамі крочым у будучыню. Што будзе далей – ніхто з нас не ведае, але хочацца, каб хапала ўсяго: здароўя, кахання, грошай, шчасця і добрых людзей побач.

У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe" У Петрыкаве працуе новае "Relax Сafe"

Сям’я Аляксея і Наталлі Туравец у апошнія пераднавагоднія дні таксама шмат мітусіцца, бо не завяршае, а распачынае новую для сябе справу. На яе вялікія спадзяванні ў маладых прадпрымальнікаў, бо інакш і не павінна быць. Атрымаць дывідэнды жадае кожны, хто рэалізуе сваю ідэю і затрачвае на яе грашовы капітал. Тым больш, калі ў гэтай справе ты – навічок.
Вось ужо каторы час жыхары і госці Петрыкава назіралі за рэканструкцыяй у цэнтры горада былога кафэ “У Міхалыча”. Сапраўды, тут напрошваўся арыгінальны будынак. Прыемна, што цяпер можна будзе не толькі звонку паназіраць, але і наведацца ў новае “Relax Сafe”.
Адразу скажу, што з дызайнерскім афармленнем яго гаспадары адгадалі. Кафэ складаецца з чатырох залаў. Адна з іх банкетная з асобным уваходам з вуліцы, дзве (на другім паверсе) – панарамныя з вялікімі вокнамі. Увогуле, як мне падалося, дызайн абраны ў стылі маладзёжнага авангардызму: шмат святла, пастэльных таноў і яркіх дапаўненняў у выглядзе мяккіх канапаў. Сапраўды, трапляючы сюды, адчуваеш сябе камфортна і лёгка.
– Гэты будынак мы выкупілі чатыры гады таму за значную суму, прыкладна 20 тысяч умоўных адзінак, – пачаў Аляксей Анатольевіч. – Не цяжка ацаніць, што ў рэканструкцыю, набыццё абсталявання, мэблі мы затрацілі ў разы больш той сумы, за якую набывалі аб’ект. Скажу, што сюды ўклалі не толькі наяўныя сродкі, але і крэдыты банка. Нягледзячы на гэта, спадзяемся, што новы аб’ект грамадскага харчавання, які можа размясціць шмат наведвальнікаў, дазволіць нам не толькі вярнуць затрачаныя сродкі, але і прымножыць іх.
Немалаважным аспектам з’яўляецца і задаволенасць кліентаў. Хочацца, каб чалавек, што аднойчы завітае да нас, абавязкова будзе мець жаданне зрабіць гэта зноў і зноў. А персанал кафэ, запэўніваю вас, будзе імкнуцца зрабіць для гэтага ўсё неабходнае. Дарэчы, па папярэдніх планах на 5 студзеня плануецца прыезд і выступленне ў нашым кафэ рок-гурта “THE STONEFACE”.
Назву “Relax Сafe” прыдумала наша ўпраўляючая Кацярына Новік. Увогуле, з абслугоўваючага персаналу ў нас будзе задзейнічана каля дзесяці чалавек. Сваё поварскае майстэрства прадэманструюць кліентам Павел Хамец і Алена Снапок. Адзначу, што кожны наведвальнік знойдзе для сябе ў нас стравы па гусце. Акрамя традыцыйнай еўрапейскай кухні прапануем азіяцкія ролы, італьянскія піцы і пасту.
Што датычыць напояў, то адной з нашых “фішак” (адметнасцяў) стане разнастайная карта кактэйляў. Яны будуць як алкагольныя, так і безалкагольныя. Нашы бармэны Яўген Несцярчук і Уладзіслаў Парэцкі прыгатуюць для кліента нешта арыгінальнае і смачнае. Бутыляванае і разліўное піва, натуральная кава таксама знойдуць сваіх гурманаў.
Дзверы кафэ адчынены для ўсіх жадаючых. Рэжым работы – з 12 да 24 гадзін, у пятніцу, суботу і нядзелю – да 2 гадзін ночы.
З паркоўкай для аўтамабіляў пытанне будзе вырашана, бо ў наступным годзе ў Петрыкаве пройдзе маштабная работа па добраўпарадкаванні. Менавіта таму нам пакуль не дазволілі ніякай “самадзейнасці” ў гэтым плане. Што датычыць бяспекі, то ўстаноўленая сістэма відэаназірання дазволіць сачыць за тым, што адбываецца і ўнутры кафэ, і звонку.
Дзейнасць ПГВУП “БэстЛанч”, ад якога і распачата работа гэтай кропкі грамадскага харчавання, – новая для нас справа, але, спадзяемся, стане паспяховай. Кліенты добра ведаюць нас па рабоце гандлёвых кропак “Сласцёна”, “Аўрора”. Сетку рознічнага прадуктовага і прамысловага гандлю мы занялі і ў Конкавічах, Пцічы, Галубіцы, Ляскавічах.
– Шчыра радая за вас, Аляксей Анатольевіч, і жадаю вашаму кафэ росквіту і добрых водгукаў кліентаў. З наступаючымі навагоднімі і каляднымі святамі! Здароўя, дабрабыту, удзячных кліентаў!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о