У мінулы чацвер беларусы адзначалі, лічу, адно з галоўных святаў у разрадзе дзяржаўных, нароўні з Днём Незалежнасці, – Дзень Канстытуцыі. Дзяржаўныя ўстановы традыцыйна ўзнялі над будынкамі сцягі, павіншавалі адзін аднаго ў працоўных калектывах, а моладзь з БРСМ сабралася на сваё іміджавае мерапрыемства – акцыю “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.

Гэта акцыя па ўрачыстым уручэнні пашпартоў юным грамадзянам, хто паспеў да 15 сакавіка сабраць і здаць у падраздзяленні групы па грамадзянстве і міграцыі дакументы на атрыманне сваіх першых пасля так званых метрыкаў, а ў афіцыйным найменні – пасведчанняў пра нараджэнне – галоўных дакументаў.

Чацвёрка навучэнцаў петрыкаўскіх школ, святочна прыбраўшыся да візіту ў райвыканкам, дзе намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп са словамі віншаванняў намерваўся ўручыць Ірыне, Арцёму, Марыне і Карыне першыя пашпарты, нават і не веделі, што патрапяць на самы сапраўдны экзамен.

Аўтар гэтых радкоў і ваш, дарагія чытачы, шчыры сябар, каго таксама арганізатары акцыі з райкама БРСМ запрасілі на ўрачыстасць, вырашыў “паганяць” моладзь на веданне гарантаваных беларусам Канстытуцыяй правоў. Праўда, за гадзіну да таго такі ж экзамен мусілі здаваць супрацоўнікі рэдакцыі газеты.

Дык вось, шаноўныя сябры, журналісты раёнкі розным чынам сфармулявалі каля дзясятка асноўных правоў, у тым ліку гарантаваныя нам правы на працу, адпачынак, адукацыю, выбіраць і быць абранымі, ахову здароўя, свабоду веравызнання, на абарону ад злачынных праяў, у тым ліку абарону ў судзе, на асбістую недатыкальнасць і недатыкальнасць жытла, на свабоду поглядаў і меркаванняў, а таксама права на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі.

У ходзе рэспубліканскай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” вучні гімназіі і СШ №1 г. Петрыкава Кірыл Вайтовіч і Уладзіслаў Ермалінскі былі запрошаны на ўрачысты прыём у рэспубліканскія і абласныя дзяржаўныя органы.
Кірылу ўручылі пашпарт у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а Уладзіславу – у Гомельскім аблвыканкаме.
Фота прадстаўлена райкамам БРСМ.

Kd9ZFaj3__I qG_ZGp-JLAI sNwD8elVL4Y

Правы пералічаны ў тым парадку і ў такіх фармулёўках, як і былі агучаны журналістамі. Трэба сказаць, што апытанне насіла характар экспрэс-тэсту, таму часу на дакладнасць характарыстык, зразумела, не было.

Не было лішніх хвілін і ў юных удзельнікаў акцыі. З невялічкай, паўшэптам, дапамогай прысутных прадстаўнікоў кіраўніцтва райвыканкама і яго падраздзяленняў школьнікі згадалі шэсць канстытуцыйных правоў: на свабоду поглядаў, жыццё, адукацыю, працу, ахову здароўя і свабоду веравызнання.

Хоць і за тое малайцы, бо, калі шчыра, гэта ім пакуль не цікава, звычайная лексіка ў іх зараз крыху з іншага слоўніка, ды і пра правы іх у гэтым узросце ёсць каму паклапаціцца.

Але, мяркую, у педагогаў і бацькоў можа знайсціся магчымасць у даступнай форме расказаць дзецям пра “соль” Канстытуцыі, пра нашы правы як чалавека і грамадзяніна і пра нашы абавязкі, таксама як чалавека і грамадзяніна.

Дарэчы, другое пытанне тэста для журналістаў і школьнікаў тычылася ведання апісаных у Канстытуцыі асноўных абавязкаў. Смешна, сябры, але ні дзеці, ні дарослыя ніяк не згадалі пра гэты блок Асноўнага Закона, колькі ні напружваліся. А іх, гэтых абавязкаў, не так і шмат. Усё проста, як гаспадарчае мыла: захоўваць Канстытуцыю, законы краіны і паважаць нацыянальныя традыцыі; паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых; берагчы гістарычна-культурную і духоўную спадчыну; абараняць навакольнае асяроддзе, прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, збораў і пошлін і абараняць нашу краіну.

Канечне, тут не так, як у матэматыцы, дзе важная дакладнасць лічбаў і доказных фармуліровак, але можна сказаць амаль па-біблейску: любі і шануй сваю Радзіму, паважай іншага і будзь сумленным чалавекам. Ну ці амаль што так.

… А правы і абавязкі свае трэба ведаць кожнаму. Гэта ўзровень нашай прававой культуры! Асноўных правоў, дарэчы, я налічыў у Канстытуцыі дзесьці каля двух з паловай дзясяткаў.

Пятро ШАДУРА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

IMG_1621IMG_1633 IMG_1632 IMG_1625 IMG_1620 IMG_1616

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о