Па словах начальніка РАНС Ігара Хацяновіча, на мінулым тыдні на тэрыторыі раёна зафіксаваны тры пазаштатныя сітуацыі ў плане пажарнай бяспекі. 21 красавіка ў Залессі адбылося ўзгаранне даху ў жылым доме па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага катла.
У гэты ж дзень у Петрыкаве ў адным з домаўладанняў па вуліцы Заслонава загарэлася сажа ў дымаходзе.
Яшчэ адно здарэнне, па вуліцы імя Розы Люксембург у Петрыкаве, не вылілася ў трагедыю толькі дзякуючы пільнасці суседзяў – яны адчулі пах дыму і разбудзілі суседа, які курыў у стане ап’янення і заснуў. “П’яная” цыгарэта ўжо запаліла бялізну на ложку.

П.ВАЛОДЗІН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о