Калі вы заўважылі, што мужчыны ў горадзе сталі выглядаць больш стыльна, значыць дапамог ім у гэтым мясцовы малады цырульнік, але па-новаму правільна казаць барбер, Улад Цімашчук.
Як адзначыў Уладзіслаў, “Grace Barber’shop” ён адкрыў у сувязі з развіццём горада.
– Мне падабаецца, што Петрыкаў зараз – горад з перспектывамі. Выпусціць падобны шанс па стварэнні мужчынскага стылю было б вялікай памылкай.
– Працую пакуль як фізічная асоба, – дадаў барбер. – У некаторых бухгалтарскіх мамонтах буду крок за крокам удасканальвацца. Што тычыцца маіх паслуг, то прапаную мужчынскую стрыжку класічную, машынкай, стрыжку бароды, комплекс: стрыжка+барада. Працую з 10 да 22 гадзін кожны дзень.
Уладзіслаў Цімашчук дадаў, што барбершоп – гэта асабістая культура, якая адносіцца не толькі да прычосак, а і да мужскога стылю ў цэлым.
– Сёння барбершопы папулярныя і ў сувязі з рэзкім уздымам папулярнасці саміх барод і вусоў. Усё больш маладых людзей сталі выбіраць менавіта такі стыль, падкрэсліваючы сваю мужнасць і брутальнасць. Стыль, у якім надаецца ўвага не толькі валасам, а і манерам джэнтльмэна.
Оставить комментарий