У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку. У Петрыкаве адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама. Асноўны ўпор – на прафілактыку.У мінулую пятніцу на базе нашага раёна адбылося выязное пасяджэнне аблвыканкама, у якім прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка.
На павестцы дня было два пытанні – пра ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 і прааналізаваныя вынікі работы ў сацыяльнай сферы: дзейнасць устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры, другасная занятасць моладзі і работа з праблемнымі сем’ямі. Таксама была заслухана справаздача старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі пра ход правядзення месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
На пачатку пасяджэння старшыні, намеснікі старшынь райвыканкамаў, старшыні райсаветаў дэпутатаў, члены і кіраўнікі служб аблвыканкама наведалі шэраг устаноў раёна. Так, у гімназіі горада прысутныя пазнаёміліся з арганізацыяй вучэбнага працэсу і працоўнага навучання. Дарэчы, вучаніцы на ўроках працы займаюцца пашывам пасцельнай бялізны, якая не саступае па якасці фабрычнай. Не засталіся па-за ўвагай дасягненні вучняў у адукацыі, а таксама харчаванне школьнікаў. У сталовай гімназіі можна было пакаштаваць вітамінныя напоі і салаты ўласнага прыгатавання, што таксама было станоўча адзначана.
Па ходзе руху можна было пазнаёміцца з праведзенай работай па добраўпарадкаванні Людзвінова, Курыціч, Залесся, Чалюшчавіч і Капаткевічаў. У гэтым плане кіраўніцтвам вобласці было адзначана, што па навядзенні парадку ў раёне за месяц зроблена шмат работы. Так, добра папрацавалі лясніцтвы – лесапалосы ўздоўж дарог прывабліваюць сваёй чысцінёй. Таксама як станоўчае было адзначана ўсталяванне драўлянай агароджы ў населеных пунктах, як таго патрабуе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
У Капаткевічах было наведана КСУП “Капаткевічы”. Тут яго дырэктар Аляксандр Пінчук пазнаёміў гасцей з умовамі ажыццяўлення рамонту тэхнікі, правядзення тэхнічнага абслугоўвання энерганасычаных трактараў, пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне, а таксама з работай магазіна і сталовай. Як адзначыў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, у гаспадарцы створаны добрыя ўмовы для падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ, а таксама даў станоўчую адзнаку гандлёвай кропцы сельгаспрадпрыемства, якая дае 10 % фінансаў для гаспадаркі.
Таксама быў наведаны Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
На пачатку плянарнага пасяджэння, якое праходзіла ў ДРАЦ “Пціч”, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што за апошні месяц у раёне ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні зроблена шмат работы: у некаторых населеных пунктах заменена агароджа, знесены лядашчыя і прадстаўляючыя небяспеку будынкі, выдалены аварыйныя дрэвы і хмызняк. Але гэтага не дастаткова. Работы ў гэтым напрамку яшчэ шмат. У Год малой радзімы неабходна навесці парадак у кожным населеным пункце.
У ходзе разгляду пытання аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 у губернатара ўзнік шэраг пытанняў па смяротнасці насельніцтва ад знешніх прычын. Так, па інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Пятра Шуцько ў вобласці з пачатку года па прычыне суіцыдаў загінула 200 чалавек, у выніку пажараў – 29, утапленняў – 42, забойстваў – 47, дарожна-транспартных здарэнняў – 47 і ў выніку няшчасных здарэнняў на вытворчасці – 18 чалавек. Не можа не хваляваць і тое, што асноўная частка загінуўшых і траўміраваных на вытворчасці працаўнікоў знаходзіліся ў нецвярозым стане. Зыходзячы з гэтага Уладзімір Дворнік даручыў жорстка адносіцца да медаглядаў працаўнікоў перад пачаткам працоўнага дня, а таксама адказным работнікам штодзень больш пільна сачыць за станам прыходзячых на работу людзей. “Калі будзе налажаны такі кантроль – адпаведна паменшыцца і колькасць траўм на вытворчасці”, – падкрэсліў губернатар.
Як адзначыў кіраўнік вобласці, адпаведная прафілактычная работа будзе праводзіцца і па папярэджанні гібелі людзей па іншых, вышэйпазначаных прычынах, у тым ліку на працоўных месцах і з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Калі гаварыць пра самазабойствы, дык тут таксама варта арганізаваць належную прафілактыку. Многія з іх можна было папярэдзіць, калі б адпаведныя службы, ды і простыя людзі, якія знаходзіліся побач з такім чалавекам, своечасова схамянуліся і прадпрынялі неабходныя меры. Многія з тых, хто зводзіць рахункі з жыццём, расказваюць блізкім або знаёмым пра свой намер, і гэтую інфармацыю нельга пакідаць без увагі.
Заклапочанасць выклікала і высокая смяротнасць сярод працаздольнага ўзросту. Тут пераважаюць сардэчныя-сасудзістыя захворванні і крывазвароту. Пазіцыя губернатара тут адна – працаваць установам аховы здароўя з насельніцтвам на папярэджанне гэтых захворванняў, а таксама своечасова і, галоўнае, правільна рэагаваць на такія сімптомы, а таксама іх прадвеснікі, і забяспечыць хворага належным лячэннем. Тым больш, што ў Гомелі ўжо ёсць і функцыянуе сучасны кардыялагічны цэнтр, а ў хуткім часе высокатэхналагічнае кардыялагічнае абсталяванне будзе ўсталявана і ў Мазырскай бальніцы.
У час правядзення пасяджэння таксама было даручана актывізаваць работу па выяўленні дзяцей, якія падвяргаюцца сямейнаму гвалту і распрацоўцы дадатковых прафілактычных мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі з падлеткавай злачыннасцю. Акрамя таго, у наступным годзе на Гомельшчыне плануецца павялічыць колькасць спецыялізаваных спартыўных класаў. Пры адначасовай аптымізацыі сеткі устаноў аховы здароўя і культуры.

Дзмітрый БЯЛЬКО,
фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о