У суботу, 24 снежня, адбылася падзея, якую апошнім часам асабліва чакалі дзеці. Ды і як жа інакш? На Петрыкаўшчыну прыбылі галоўныя персанажы надыходзячых навагодніх святаў – некалькі дзясяткаў Дзядоў Марозаў і Снягурак.

А 16 гадзіне цэнтр горада поўніўся дзятвой, што чакала шэсця з мабільнымі тэлефонамі на пагатове. З захапленнем дзеці здымалі і абмяркоўвалі вітаючых іх яшчэ здалёк Дзядоў Марозаў і Снягурак. Магчыма, нехта з малых за сівымі бародамі, акулярамі, а яшчэ футравымі каўнерамі ды какошнікамі пазнаў сваіх родных ці знаёмых. Але ўсе мы добра ведаем, што крочылі ў той дзень да плошчы сапраўдныя навагоднія чараўнікі, і любое падабенства з землякамі з’яўлялася ў той дзень выпадковасцю.
Сярод на дзіва жвавых і падцягнутых дзядуль, адзін вылучаўся сваім адзеннем. Гэта быў не яркі чырвоны, ці нават блакітны кафтан, а сапраўдная спецвопратка пажарнага. Было зразумела – за бяспеку на ўрачыстасці можна не хвалявацца. Апрача таго, менавіта Дзед Мароз-выратавальнік, падняўшыся па пажарнай лесвіцы да самай вышыні навагодняга дрэва, запаліў крананнем свайго посаху зорку і агеньчыкі на ёлцы. Некаторыя казалі, што такім жа чынам ён можа і адключыць электрычнасць у прыватным парадку, калі нехта з дарослых не будзе выконваць патрабаванні электрабяспекі. Так гэта ці не, мы не ведаем, але здаецца, лепей не выпрабоўваць лёс і быць выключна пільным, асабліва ў навагоднія святы, калі напружанне на сетку павышаецца.
Да прысутных са святочнымі віншаваннямі звярнуліся галоўны Дзед Мароз і Снягурка. Поруч быў і яго галоўны памочнік – снегавік. Далей на сцэне з’явілася тыграня – сімвал пакідаючага нас года, паласаты з годнасцю перадаў эстафету цеплыні і дабрабыту вушастаму трусу, які будзе натхняць і берагчы нас у годзе наступным.
Жыхароў і гасцей горада чакалі творчыя падарункі, флеш-бом, а далей дзеткі пачалі чытаць казачным персанажам вывучаныя вершыкі, за якія Дзяды Марозы і Снягуркі шчодра адорвалі цукеркамі.
Свята завяршылася мноствам зачараваных вачэй і звонкім дзіцячым смехам. Няхай жа гэтае пачуццё святочнасці і чараўніцтва не пакідае нас на працягу надыходзячага 2023-га года.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена Крочаць у Новы год упэўнена

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о