У Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Светлыя пейзажы”, прымеркаваная да Года малой радзімы.

У Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Светлыя пейзажы”, прымеркаваная да Года малой радзімы

Аўтар выставы – мясцовы мастак Іван Перарэжка, ураджэнец Макарыч. Яшчэ з маленства ён захапляўся маляваннем. Пасля школы паступіў у Гомельскае мастацкае вучылішча, на спецыяльнасць “Разьбярства па дрэве”. У час навучання наведваў студыі па малюнку і захаванні спадчыны традыцыйнай культуры. Адным з нямногіх у гісторыі навучальнай установы, з прыватнага дазволу Міністрэрства адукацыі, здаваў некалькі спецыяльных экзаменаў на атрыманне дадатковых спецыяльнасцяў “Токар” і “Інкрустатар шпонам”.

У Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Светлыя пейзажы”, прымеркаваная да Года малой радзімы
Сярод работ аўтара: распрацоўка эскіза, выкананне іканастаса і аздаблення Увазнясенскага храма, інтэр’ера Дома-музея Дзеда Талаша, у тым ліку скульптур “Дзед Талаш”, “Бабка Наста” і “Мацярынства” на падворку музея.
У экспазіцыі прадстаўлены каля двух дзясяткаў работ. У пераважнай большасці гэта зімовыя пейзажы родных мясцін. Разам з тым, у экспазіцыі прадстаўлены і летнія пейзажы, карціны на рэлігійную і гістарычную тэматыкі. Тут і паром, што перавозіць машыны на другі бераг, і вяслярная база на затоне Бычок. На вялікім і крутым мысу высіцца на карціне драўляны петрыкаўскі замак, побач – партрэт ваяра ў даспехах, што ахоўвае крэпасць.
Калі вам цікава паглядзець на мясцовыя краявіды праз творчы позірк мастака, атрымаць асалоду ад зімовых пейзажаў – завітайце ва ўтульны музей, будзе цікава.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о