img_5307
23 снежня на плошчы райцэнтра адбылося шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Пасля мерапрыемства ўсе былі запрошаны ў раённы Дом культуры на традыцыйныя, але заўсёды новыя і арыгінальныя “Калядныя сустрэчы”.
На гэты раз сюжэт навагодняй імпрэзы закруціўся вакол усім вядомай казкі “Чырвоны Капялюшык”. Маці адправіла дачку з гасцінцамі да бабулі, але не ў Галубіцу і нават не ў Лучыцы, а ў самую Францыю, адкуль дзяўчынка павінна была даставіць на свята сімвал Новага года – пеўня. Па дарозе Чырвоны Капялюшык сустрэла ваўка, які хацеў з’есці пірог, але тут своечасова падаспелі Дзед Мароз са Снягуркай і паляўнічыя, што выратавалі дзяўчынку і прысмакі.
Гісторыя скончылася, як кажуць, “хэпі эндам”, а сама пастаноўка была аздоблена мноствам танцавальных і вакальных нумароў, якія падаравалі гледачам мясцовыя артысты. Дзякуй Вам, нашы даражэнькія, за свята!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о