У рамках патрыятычнага аўтапрабегу па месцах баявой славы брацкіх краін з наведваннем знакавых месцаў на Петрыкаўшчыну прыбыла дэлегацыя з Расіі.

У памяць пра подзвіг продкаў У памяць пра подзвіг продкаў У памяць пра подзвіг продкаў

Сустракалі гасцей намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька, ваенком Аляксандр Адамоўскі, старшыня райарганізацыі саюза воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалай Жукоўскі, дырэктар раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Рудзько і  кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба “Бетонны мерыдыян Палесся” Мікалай Грушко.

На Муляраўскім скрыжаванні гасцей з хлебам-соллю сустракаў калектыў аўтаклуба. Далей дэлегаты адправіліся ў парк, дзе ўсклалі кветкі помніку воінам-вызваліцелям і наведалі гісторыка-краязнаўчы музей, адкуль накіраваліся ў гімназію.

Пагутарыў з вучнямі кіраўнік аўтапрабегу палкоўнік Мікалай Собалеў. Ён паведаміў, што сёлетні аўтапрабег прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заканчэнню Ленінградскай бітвы і аперацыі “Багратыён”. Аўтапрабег меў пачатак 10 верасня на Паклоннай Гары ў Маскве і за гэты час ваенныя наведалі шэраг гарадоў Расіі і Беларусі. Мікалай Собалеў адзначыў, што з нагоды 75-годдзя Перамогі ў наступным годзе яны плануюць правесці буйны аўтапрабег ад Брэста да Уладзівастока. Вопыт такіх аўтапрабегаў у ваенных ёсць – у 2015 годзе яны ўжо ладзілі падобнае мерапрыемства з назвай “Ад мора да мора”, праехаўшы па агульным рахунку ад Крандштата да Уладзівастока 18310 кіламетраў і наведаўшы 41 горад.

“Лічу, што ў жыцці нам трэба больш звяртацца да гісторыі, не забывацца пра тых, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір. Памятайце, за што змагаліся нашыя продкі? Гэта вера, надзея, любоў – простыя рэчы, што з’яўляюцца падмуркам нашай маралі. Здаецца моладзь у апошнія часы забываецца пра гэта і мы намагаемся гэта дзецям нагадаць”, – адзначыў Мікалай Собалеў.

Перад выхаванцамі ўстановы адукацыі з прэзентацыяй сваёй манаграфіі «8 великих битв 1941-1945 гг.» выступіў ваенны ўрач у адстаўцы Сяргей Палонскі. Пажадаўшы ўсім здароўя, дабрабыту і паспяховай вучобы, аўтар задаў аўдыторыі некалькі пытанняў на веданне гісторыі Вялікай Аўчыннай вайны і застаўся задаволены адказамі.

Падчас экскурса па кнізе ўвазе прысутных прапанаваліся слайды з жудаснымі фотаздымкамі ваеннага ліхалецця.

Завяршаў сустрэчу воін-інтэрнацыяналіст, разведчык Валерый Мацвееў, што выканаў некалькі аўтарскіх песень, прысвечаных загінуўшым на вайне ў Афганістане баявым таварышам. Песні гэтыя можна знайсці у музычным альбоме “Песок войны” групы “Трассера”, дзе калісьці граў Валерый Мацвееў. У фінале сустрэчы былі зроблены памятныя фотаздымкі.

Арцём ГУСЕЎ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о