Пандэмія стала падставай сур’ёзна задумацца пра лад жыцця
кожнага паасобку і ўсяго грамадства ў цэлым. У сувязі з гэтым грамадству прыйшлося трансфармавацца пад новыя ўмовы жыцця. Арганізатары розных мерапрыемстваў і конкурсаў аператыўна адрэагавалі на ўсе гэтыя перамены і прапанавалі нам нешта новае.
Так, арганізатары школьнага вальса сёлета прапанавалі выпускнікам запісаць на відэа танцавальны нумар. Адзінаццацікласнікі і іх педагогі падыйшлі да працы сумленна. У сацыяльный сетцы “Вконтакте” яны загрузілі відэаролікі, дзе навучэнцы паказалі добрую тэхніку танцавальных “па”, а таксама артыстычныя здольнасці.
Танцавальныя пары выступалі ў дзвюх групах з улікам камплектнасці школ.
Члены журы пасля дыскусіі адначылі прызавымі месцамі наступныя ўстановы адукацыі: у першай падгрупе 1 месца заняла гімназія горада Петрыкава, 2 месца – сярэдняя школа № 1, 3 месца – сярэдняя школа № 2. У 2 падгрупе 1 месца атрымала Бабуніцкая сярэдняя школа, 2 месца – Капаткевіцкая сярэдняя школа, 3 месца – Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
У намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” перамагла сярэдняя школа № 1 горада Петрыкава.
Віншуем пераможцаў і спадзяемся, што наступны год падорыць нам магчымасць палюбавацца вальсам на ўласныя вочы!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о