Напарэдадні Дня ведаў шматлікія ўстановы і арганізацыі Петрыкаўшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Збяры пальтфель першакласніку”.

31 жніўся Галіна Шчэрбак, старшыня раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў Федерацыі прафсаюзаў Беларусі, Марына Кульба, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Алена Галеня, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу завіталі ва ўстановы адукацыі Петрыкаўшчыны, павіншавалі першакласнікаў з Днём ведаў, пажадалі здароўя і добрых ведаў і ўручылі падарункі. Навучэнцы са шматдзетных сем’яў Куры-ціцкай і Грабаўскай школ пойдуць у школу з новымі партфелямі.

–   Са сродкаў прафсаюзнага бюджэту была аказана матэрыяльная дапамога першакласнікам у памеры каля 9 тысяч рублёў, – адзначыла Галіна Шчэрбак. – У тым ліку раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі – каля 1,5 тысячы рублёў, раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – каля 400 рублёў.

З першасных прафсаюзных арганізацый найбольшую дапамогу аказала ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” (1050 рублёў), ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” (каля 900 рублёў), КУП  “Петрыкаўскі райжылкамгас” (720 рублёў), ЦРБ (640 рублёў). Дзякуй арганізацыям да запамогу!

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

IMG_6807 IMG_6811 IMG_6829 IMG_6842 акцыя

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о