Адноўленай да непазнавальнасці сустрэла сёлета сваіх вучняў Петрыкаўская школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Новыя класы, гульнявыя і спальныя пакоі, сталовая і рэкрэацыі аздобіла новая мэбля. Фасад будынка і сучаснае гульнявое надворнае абсталяванне сталі ўпрыгожаннем цэнтра горада і гарадскога парку.

У новы год  у новыя класы У новы год  у новыя класы У новы год  у новыя класы У новы год  у новыя класы У новы год  у новыя класы У новы год  у новыя класы
Падзяліць радасць сёлетняга асабліва ўрачыстага Дня ведаў у гэту ўстанову адукацыі прыйшлі ганаровыя госці – начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын, старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Наўныка і намеснік начальніка горна-капітальнага ўпраўлення ААТ “Трэст Шахтаспецбуд” Сяргей Калітан.
Меркавалася, што ў свяце прыме ўдзел намеснік прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дворнік. Але дзяржаўныя абавязкі не дазволілі яму ў гэты дзень трапіць на Петрыкаўшчыну. Тым не менш віншаванні і важкія падарункі ад яго імя і Упраўлення адукацыі аблвыканкама навучэнцам і калектыву школы-інтэрната ўручыў Сяргей Парошын. Сертыфікат на 10 тысяч беларускіх рублёў начальнік упраўлення перадаў дырэктару школы-інтэрната Ірыне Пашук, дадаўшы пажаданне, каб гэтыя сродкі паслужылі развіццю ўстановы, стварэнню адпавядаючых сучасным патрабаванням умоў для навучэнцаў і працаўнікоў. А кожнаму вучню быў прыпаднесены салодкі падарунак.
Першакласнікам, якіх у школе-інтэрнаце сёлета чацвёра, Сяргей Парошын уручыў персанальны падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі – кнігу “Мая радзіма – Беларусь”.
Сяргей Парошын даў станоўчую адзнаку змяненням, якія адбыліся ў гэтай спецыяльнай установе адукацыі:
– Усё зроблена для вас, для вашага камфорту, – звярнуўся ён да навучэнцаў. – І надалей школа-інтэрнат бу-дзе развівацца, каб вы вучыліся добра і сталі сапраўднай будучыняй нашай Беларусі.
Аляксандр Наўныка выказаў віншаванні і пажаданні вучням і калектыву школы-інтэрнат з нагоды пачатку новага навучальнага года. Затым падзякаваў Сяргею Парошыну і Уладзіміру Дворніку за дапамогу ў сёлетнім маштабным добраўпарадкаванні ўстаноў адукацыі горада.
Таксама з падарункамі ад ААТ “Трэст Шахтаспецбуд” прыйшоў на свята Сяргей Калітан. Спортінвентар, перададзены ім школе-інтэрнату, дапаможа зрабіць адпачынак яго навучэнцаў больш цікавым, актыўным і карысным. А салодкія падарункі зрабяць сёлетняе свята прыемным.
Па традыцыі навучэнцы віталі сваіх настаўнікаў і сяброў вершамі, дарылі кветкі педагогам, а падарункі – перашакласнікам. Залацісты званочак з атласным бантам, пранесены праз шэрагі навучэнцаў дзевяцікласнікам Даніілам Буракевічам і чатырохкласніцай Наталляй Волкавай абвясціў пра пачатак урокаў: “У добры шлях!”

Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о