У Нацыянальным парку Прыпяцкі завяршаецца будаўніцтва музея пад адкрытым небам

Хутка спіс турыстычных аб’ектаў Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” папоўніцца. У аграгарадку Ляскавічы завяршаецца будаўніцтва аб’ектаў гісторыка-этнаграфічнага комплексу «Музей пад адкрытым небам». Музей стане арыгінальнай пляцоўкай для правядзення фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які адбудзецца 15 жніўня гэтага года.

У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” завяршаецца будаўніцтва музея пад адкрытым небам
Будаўніцтва аб’ектаў музея.

На тэрыторыі комплексу будуць функцыянаваць розныя падворкі: “Саломапляценне і Ткацтва”, “Бондарства і Лозапляценне”, “Паляванне і Рыбалоўства”, “Ганчарства і Каваля” і Хата Палешука. Хата Палешука – самае вялікае збудаванне. Яно, у першую чаргу, для правядзення вяселляў. Ляскавічы даўно стала аблюбаваным месцам для вясельных фотасесій і рэгістрацыі шлюбу. З гэтай мэтай у аграгарадок прыязджаюць госці з розных раёнаў. Бывае ў дзень праводзіцца па 10-12 вяселляў. Плануецца, што дзякуючы адкрыццю Дома Палешука падобных мерапрыемстваў стане яшчэ больш.


У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” завяршаецца будаўніцтва музея пад адкрытым небам
Генеральны дырэктар ДПУ “НП “Прыпяцкі” С. М. Бамбіза

Гэты музей аздобіць турыстычную сферу парку. А таксама адыграе вялікую ролю для развіцця воднага турызму”, – кажа генеральны дырэктар ДПУ “НП “Прыпяцкі” Сцяпан Мікалаевіч Бамбіза:

            – Будуецца цэлая інфраструктура, на якой можна будзе праводзіць канцэрты з пляцоўкамі і раздзявалкамі для артыстаў. Гэта не толькі месца для правядзення розных мерапрыемстваў, але і наогул для размяшчэння экскурсійных груп. Тэрыторыя музея будзе дасягаць 20 гектараў. Адкрыецца прыблізна 1 жніўня. Усё робіцца ў народным стылі. Таксама гэта месца і для адпачынку. Можна, напрыклад, наведаць назіральную вышку, дзе ў жадаючых ёсць магчымасць зрабіць яркія здымкі, асабліва там прыгожа падчас вясновага разліву. На тэрыторыі будзе знаходзіцца будынак народных рамёстваў, млын, які ўжо стаяў у гэтай мясцовасці ў 18-19 стагоддзях, пляцоўка для кірмашоў. Яшчэ дзве дзіцячыя пляцоўкі, дзе маці змогуць прыходзіць з дзецьмі, там плануецца падвесці Інтэрнэт.

             У перспектывах – адкрыць школу па веславанні на байдарках і каноэ сумесна з мінспортам. Тут ёсць усе прыстасаванні і для трэніровак зборнай Беларусі па гэтаму віду спорту. Ужо нават была размова на гэтую тэму з міністрам спорту і турызму.


У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” завяршаецца будаўніцтва музея пад адкрытым небам  Нацыянальны парк “Прыпяцкі” – адна з галоўных славутасцяў Беларусі. На працягу доўгіх гадоў ён карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў з розных краін і нават кантынентаў, якія прыязджаюць сюды атрымаць асалоду ад мясцовай прыроды. Гісторыка-этнаграфічны комплекс “Музей пад адкрытым небам” стане выдатным дадаткам да багатай турыстычнай інфраструктуры нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

            Лізавета Руднік.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о