У школьныя гады часта чула пра рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Заўсёды марыла туды трапіць, але абставіны складваліся інакш. Мара так і заставалася марай. Да пэўнага моманту. На днях у мяне з’явілася ўнікальная магчымасць: сустрэцца з Дзедам Марозам, яго ўнучкай Снягуркай і сябрам Чараўніком.

У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза У Ляскавічах працуе падворак Дзеда Мароза
На Захадзе ад Ляскавічаў Петрыкаўскага раёна размясціўся падворак Дзеда Мароза. Месца, дзе ажыццяўляюцца неверагодныя цуды. Першым тут сустракае гасцей экскурсавод. Яна распавядае пра старадаўнія абрады і звычаі нашых продкаў, якія пасяліліся на гэтай тэрыторыі шмат стагоддзяў таму. Далей яна вядзе гасцей да доміка Чараўніка – язычніцкага жраца, які ўмее заклінаць стыхіі, лячыць словам і прадказваць. Усе, каго цікавіць будучыня, могуць даведацца ў яго пра самае патаемнае. А тыя, хто любіць захоўваць свае таямніцы і загадваць жаданні, – запрашаюць на старадаўняе культавае месца – капішча, дзе адпачываюць багі. Бялун – адзін з вярхоўных добрых багоў старажытных славянскіх народаў, бог поспеху і шчасця, Пярун – славянскі бог Грома і Справядлівасці і Геліёс – бог багацця і магіі. Сімвалам таго, што жаданне здзейсніцца, служыць стужачка, якую павязваюць на галіны дрэў госці. Пра што вы марыце – абавязкова здзейсніцца.
Крыху на поўнач, прайшоўшы ўглыб, вы сустрэнеце галоўных персанажаў Дзеда Мароза і Снягурку. З гэтага моманту пачынаецца казка. Карагоды каля ёлкі, песні і пляскі каля вялікага вогнішча, фатаграфаванне, смачная ежа і падарункі.
– Знаёмства з Нацыянальным паркам пачынаецца з наведвання “Музея Прыроды”, дзе можна пазнаёміцца з побытам і традыцыямі палешукоў, даведацца шмат новага пра гісторыю Беларускага Палесся, – распавяла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі Вольга Прыходзька. – Вы ўбачыце розныя тэматычныя экспазіцыі, пазнаёміцеся з разнастайнасцю жывёл і птушак парку.
На падворку зробіце экскурс у гістарычнае мінулае гэтых мясцін, паўдзельнічаеце ў старажытным славянскім абрадзе загадвання жаданняў, трапіце ў краіну навагодняга настрою і падарункаў, наведаеце пляцоўку з незвычайна прыгожай навагодняй ёлкай, дзе кожны жадаючы зможа павадзіць карагод, праспяваць навагоднюю песню і атрымаць салодкі прыз, набыць памятныя падарункі ў сувенірнай краме. Гэтак жа на тэрыторыі маёнтка Дзеда Мароза ёсць “Карчма”, дзе можна паспрабаваць вытанчаныя стравы і гарачыя напоі, самастойна пасмажыць сала на вогнішчы і запекчы бульбу ў вуглях.
Падворак ужо наведала больш за сто чалавек. У нядзелю плануецца яшчэ адна шматлікая экскурсія. Пакуль мы толькі пачынаем. Наша мэта – каб кожны беларус завітаў у госці. Маёнтак працаваць будзе не толькі ўзімку. Летам таксама плануем цікавую праграму. Дамовіцца пра экскурсію лепш загадзя ў адміністрацыйным будынку “Нацыянальнага парку” ці па тэлефоне +375 2350 57017. Кошт білетаў для дзяцей – 6 рублёў, для дарослых – 8 рублёў.
Дарэчы, Белавежская пушча ў гэтым годзе адзначае 15-годдзе. Мы пажадаем арганізатарам мясцовых цудаў трымаць такую ж высокую планку. Да новых сустрэч на падворку Дзеда Мароза!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о