Чарговая сустрэча старшыні райвыканкама з заяўнікамі прайшла на гэтым тыдні. Традыцыйна на прыём да Аляксандра Наўныкі прыходзяць людзі з самымі рознымі пытаннямі і праблемамі. Апошняя сустрэча не стала выключэннем. У ліку заяўленых значыліся пытанні ад набыцця каровы, выдалення аварыйных дрэў у райцэнтры па вуліцах Бумажкова і Гогаля, газіфікацыі да беспадстаўна налічанай пені за вываз смецця ў адным з вясковых населеных пунктаў.
Што да апошняга звароту, то падобныя сітуацыі апошнім часам не рэдкія, аднак рашэння ім пакуль не знойдзена. Таму і звяртаюцца ў адказную службу заяўнікі.

У клопаце і ўвазе – ключ вырашэння праблем

Дачка пенсіянеркі адной з вёсак Муляраўскага сельскага Савета прыйшла на прыём да старшыні з хвалюючым пытаннем: праз натарыяльны надпіс з пенсіі жанчыны, інваліда 2 групы, была спагнана запазычанасць па аплаце за вываз смецця і пеня за пратэрміноўку гэтага плацяжу за 4 гады ў памеры 97 рублёў. Усё, здаецца, зроблена па законе. Супрацоўнік разлікава-даведачнага цэнтра ЖКГ падрабязна распавяла ўсім прысутным пра алгарытм дзеяння службы ў дадзеным выпадку. Аднак без увагі застаўся той факт, што пенсіянерка ўвесь гэты час пражывала ў дачкі, у іншым населеным пункце, пра што сведчыць даведка з сельсавета, якая датуецца 2017 годам. Больш таго, як справядліва зазначыў Аляксандр Наўныка, чатыры гады расце запазычанасць, а адказныя супрацоўнікі ні разу не наведаліся да даўжніцы, не звярнуліся за тлумачэннем ці дадатковай інфармацыяй у той жа сельскі выканаўчы камітэт. Ёсць пытанні і да камісіі па дэбіторскай запазычанасці – наколькі эфектыўна яна працуе відаць па нявыплатах, якія толькі растуць, і зваротах, колькасць якіх таксама павялічваецца.
– Увага і клопат пра людзей – ключ да рашэння ўсіх надзённых праблем, – па завяршэнні прыёму даў не столькі параду, колькі кіраўніцтва да дзеяння ўсім прысутным адказным асобам старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о