30 чэрвеня натарыусы абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыусаў. Акцыя перымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Час работы натарыяльных кантор і бюро можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле “Знайсці натарыуса”.

Бясплатнае кансультаванне жыхароў Петрыкаўшчыны 30 чэрвеня правядуць і ў натарыяльнай канторы Петрыкаўскага раёна. Можна звяртацца з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін, а таксама па тэлефонах: 5-56-83 і 5-31-48.

А. БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о