Адгрымеў самы любімы конкурс сярод выпускнікоў устаноў адукацыі “Школьны вальс-2021”
У суботу ў Петрыкаве адбыўся конкурс танца “Школьны вальс-2021”. Танцавальныя пары выступалі ў трох групах з улікам камплектнасці школ. Найбольш шматлікімі па колькасці ўдзельнікаў аказаліся прадстаўленні гарадскіх устаноў адукацыі.
Увогуле, на імправізаваную танцавальную пляцоўку фізкультурна-аздараўленчай залы ДЮСШ выйшлі танцавальныя пары 13 школ раёна. Навучэнцы паказалі сапраўднае шоу танцавальных “па”, арыгінальных касцюмаў і складаных падтрымак. Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для пераможцаў сімвалічныя статуэткі і дыпломы.
У выніку ў трэцяй групе 3-е месца занялі танцоры Галубіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, 2-е – Пціцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Пераможцамі сталі вучні Брынёўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
У другой групе 3-е месца занялі выхаванцы Бабуніцкай сярэдняй школы, 2-е – навучэнцы Ляскавіцкай сярэдняй школы. Лепшым было прызнана выступленне танцавальных пар з Мышанскай сярэдняй школы.
У першай групе 3-е месца ў сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава, 2-е месца занялі вучні сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава. Пераможцамі сталі танцоры з гімназіі (на фота).
У намінацыі “Прыз сімпатыі журы” атрымаў дыплом танцавальны калектыў Навасёлкаўскай сярэдняй школы, у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” – калектыў Курыціцкай сярэдняй школы.
Уручыла дыпломы і сімвалічныя статуэткі лаўрэатам конкурсу намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Арцёма ГУСЕВА.
Больш фота у нашай суполцы у «ВК»
Оставить комментарий