Паважаныя жыхары і госці горада і раёна!

У гэтыя выхадные на Петрыкаўшчыне пройдуць традыцыйныя народныя гулянні з нагоды Масленіцы.

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама паведамілі, што 29 лютага ў Капаткевічах і 1 сакавіка ў Петрыкаве пройдуць масленічныя гулянні.

У святочнай праграме мерапрыемства – спартыўныя атракцыёны, конкурсы і спаборніцтвы, песні і гульні, гандаль і, зразумела, бліны.
Месца правядзення свята – гарадская плошча.

Пачатак – 11 гадзін.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о