З 18 па 29 кастрычніка на Петрыкаўшчыне прайшла рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”.
З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі, ва ўстановах адукацыі раёна праводзіліся розныя навучальныя мерапрыемствы, класныя і інфармацыйныя гадзіны, навучэнцы распаўсюджвалі сярод насельніцтва буклеты прафілактычнага характару. З навучэнцамі і насель-ніцтвам былі праведзены сустрэчы з работнікамі РАНС.
У час канікулаў у многіх школах раёна працавалі аздараўленчыя лагеры. Для дзяцей супрацоўнікамі РАНС былі праведзены цікавыя заняткі “Бяспечныя канікулы”, а таксама арганізаваны экскурсіі ў пажарную аварыйна-выратавальную часць. Так, вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Петрыкава”, сталі гасцямі ў ПАВЧ райцэнтра.
Супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС нагадалі прысутным асноўныя правілы пажарнай бяспекі, распавялі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, выклікаць выратавальнікаў.
Пажарныя аўтамабілі ўразілі вучняў. Дзеці з вялікім захапленнем разглядалі ўсё, што бачылі ў часці. А галоўным задавальненнем для дзяцей стала магчымасць заняць месца ў чырвонай машыне, адчуць сябе выратавальнікамі і дакрануцца да амуніцыі вогнеборцаў сваімі рукамі.
Маргарыта Каратунова.
Оставить комментарий