Адзіны дзень інфармавання ў працоўным калектыве Петрыкаўскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Жыткавічыміжрайгаз” прайшоў з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Наўныкі.

Жыццёвыя клопаты і прафесійныя планы

У дадатак да тэматыкі мера-прыемства “Рынак працы ў рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва”, з інфармацыяй пра асаблівасці функцыянавання прадпрыемства, выкананне асноўных паказчыкаў за 2019 год, перспектывы развіцця газавай сістэмы Петрыкаўшчыны выступіў дырэктар Іван Купрацэвіч. Канстатуючы факты, варта адзначыць, што прадпрыемства працуе стабільна, пры рэарганізацыі ўдалося захаваць працоўныя месцы і сёння работнікі маюць адну з высокіх заработных плат у раёне. На пытанне Аляксандра Міхайлавіча адносна выканання даручэння па газафікацыі аграгарадкоў, Іван Віктаравіч адказаў, што Ляскавічы газафікаваны, у плане на 2021 год – Пціч.

Па меркаванні дырэктара філіяла, вынік высокіх паказчыкаў газафікацыі населеных пунктаў у Петрыкаўскім раёне – зацікаўленасць кіраўніцтва і насельніцтва. Між іншым, паказчык гэты ў суседнім Жыткавіцкім раёне ніжэйшы. Узняў старшыня райвыканкама яшчэ адно хвалюючае насельніцтва пытанне: замена і правядзенне дыягностыкі газавых пліт “узростам” звыш за 20 гадоў. Пытанні бяспекі ніхто пад сумненне не ставіць, аднак ці нельга для адзінокіх пенсіянераў разгледзець магчымасць разліку за паслугу ў растэрміноўку. Кіраўніцтва прадпрыемства абяцала прапанаваць магчымыя варыянты. Што датычыцца перспектыў развіцця і функцыянавання прадпрыемства, то яны будуць, паабяцаў старшыня: горад расце, жылы фонд плануецца папоўніць у бліжэйшы час 13 шматпавярховымі дамамі і 60 прыватнымі домаўладаннямі (на ўчастку Петрыкаў – Макарычы).

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Міхайлавіч выказаў падзяку калектыву за работу, выкананыя і перавыкананыя паказчыкі 2019 года і выказаў прапанову і пажаданне: па-першае, прадумаць прафсаюзам магчымасць арганізацыі аздараўлення дзяцей і супрацоўнікаў у цудоўным мясцовым ДРАЦ “Пціч”, па-другое, арганізаваць спартыўную каманду і прымаць самы актыўны ўдзел у раённай спартакіядзе. Спартыўных аб’ектаў у горадзе дастаткова, трэніравацца ёсць дзе – чакаем на раённых турнірах. Пасля сустрэчы з калектывам Аляксандр Міхайлавіч у суправаджэнні Івана Купрацэвіча і Віталя Макарэвіча пазнаёміўся з тэхнічнай базай прадпрыемства.

З калектывам дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” сустрэлася намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святлана Сенька.
Сустрэча пачалася з разгляду пытання адзінага дня інфармавання: “Інфармацыя пра заработную плату і сацыяльную занятасць насельніцтва Петрыкаўскага раёна за 2019 год”. Як відаць, пытанне, вынесенае на абмеркаванне, актуальнае і надзённае, таму спынілася на ім Святлана Уладзіміраўна падрабязна.

Жыццёвыя клопаты і прафесійныя планы

Акрамя намесніка старшыні райвыканкама на сустрэчу з працоўным калектывам школы мастацтваў прыйшла прадстаўнік ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Рыбалка, якая праінфармавала прысутных пра існуючыя віды і ўмовы выдачы крэдытаў фізічным асобам, новыя віды спажывецкага крэдытавання, а таксама пазнаёміла з клубнымі прадуктамі (“Аксаміт”, “Карт-бланш”, “#настарт”, “Шчодры”, “Магніт”). Наталля Мікалаеўна адказала на пытанні прысутных адносна магчымасці атрымання крэдыту па Указе № 75 – выдаецца на рамонт жылля, старэйшага за 20 гадоў, тэрмінам на 10 гадоў пад 3 %. Цікавіліся работнікі школы і камісійнымі зборамі пры аплаце паслуг праз інфакіёск і з удзелам аператара, у першым выпадку аперацыя ажыццяўляецца без уплаты %.

Пры выплаце апошняга ўнёску па крэдыце праз інфакіёск варта абраць раздзел “пагашэнне крэдыта” – і нямала іншай карыснай інфармацыі. Яшчэ адным госцем была Настасся Сазонава, загадчык паліклінікі, выконваючая абавязкі старшыні камісіі УКК. Ад Настассі Сяргееўны прысутныя на сустрэчы даведаліся пра асаблівасці праходжання медыцынскіх прафаглядаў па новых правілах: урач агульнай практыкі мае права ставіць адзнаку пра допуск да рабочага месца; і пра новыя медыцынскія паслугі: УГА сэрца і сасудаў шыі; пра набыты наркозны апарат.

На працягу ўсёй сустрэчы актыўны ўдзел у дыялогу з гасцямі прымала дырэктар Святлана Шамолава, якая агучвала пытанні калег, загадзя прадуманыя і падрыхтаваныя.

Так, з намеснікам старшыні абмеркавалі пытанне арганізацыі шостага школьнага дня, агітацыйнай работы ва ўстановах адукацыі з мэтай папулярызацыі дзейнасці сваёй установы і запрашэння да наведвання ДШМ навучэнцаў агульнаадукацыйных школ. Таццяна Шпак прапанавала педагогам наведваць агульнашкольныя бацькоўскія сходы і праводзіць агітацыйную і папулярызацыйную работу і з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. На развітанне Святлана Уладзіміраўна пажадала калектыву плённай працы і яркіх перамог.
Сустрэча , па словах прысутных, атрымалася інфармацыйна насычанай і карыснай.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о