Сёлета рэдакцыяй “Настаўніцкая газета” быў аб’яўлены конкурс “Расквецім Радзіму”, куды прапанавалася дасылаць фотаздымкі, што адлюстроўваюць самабытнасць нашай краіны і адпавядаюць галоўнай тэме – году малой разімы. Вынікі конкурсу былі падведзены на ХХІІІ міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”. 

На суд журы было прыслана больш 400 фотаздымкаў у двух узроставых групах: да 18 і больш 18 гадоў. 17 канкурсантаў былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання. Адна з пераможцаў – настаўніца гімназіі і спецвучылішча закрытага тыпу Галіна Навацкая.

У двары – дровы У двары – дровы
Вярнуўшыся з паездкі ў сталіцу Галіна Мікалаеўна падзялілася ўражаннямі пра выставу СМІ – грандыёзнае і яркае мерапрыемства. З гонарам адзначыла, што цікава былі прадстаўлены на выставе перыядычныя друкаваныя выданні Гомельшчыны, у тым ліку і “Петрыкаўскія навіны”.

У двары – дровы У двары – дровы
– Ад кожнага ўдзельніка на конкурс прымалася не больш 5 фотаздымкаў, – расказвае Галіна Навацкая. – З дачкой Алінай, якая захапляецца фатаграфіяй, даслалі па 5 работ кожная. А потым я атрымала запрашэнне на ўзнагароджанне. Мой фотаздымак “Дрывотня” стаў дыпламантам ІІ ступені. У мяне пыталі, дзе я знайшла столькі дроў. А для нас гэта звычайная справа, каб перажыць селяніну зіму. Потым на стэндзе “Настаўніцкай газеты”, дзе былі прадстаўлены вынікі конкурсу, убачылі і два Алініныя фотаздымкі – “Гарбузы” і “Човен”. Цікава было пазнаёміцца з іншымі работамі-дыпламантамі. Плануем удзельнічаць у конкурсе і надалей, таму важна зразумець канцэпцыю журы, каб зноў трапіць у лік пераможцаў.
Трэба адзначыць, што летась на абласным конкурсе фотаработ “Запаветная Беларусь” Аліна Навацкая была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені за здымак “Верас” і яшчэ адна работа была адзначана за арыгінальнасць. Чакаем ад сям’і Навацкіх новых перамог.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота з архіва сям’і Навацкіх

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о