За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны тясячы жыццяў. Толькі на Гомельшчыне летась былі выратаваны больш за 80 чалавек. І гэта далёка не ўсе выпадкі станоўчай спрацоўкі прыбораў, бо не пра кожны факт, калі ён не пацягнуў сур’ёзныя наступствы, становіцца вядома ў МНС. Пры з’яўленні дыму АПА падае светлавыя і гукавыя сігналы, таму нават ноччу чалавек пачуе апавяшчэнне.

У доме патрэбны прыбор
Многія адмаўляюцца ад устаноўкі апавяшчальніка, тлумачачы тым, што яны ўпэўнены ў сабе і тых, хто пражывае разам: заўсёды выключаюць электрапрыборы, выходзячы з дому, не пакідаюць дзяцей без нагляду і не кураць у нецвярозым стане ў ложку. Але дзе гарантыя таго, што такім жа чынам паводзяць сябе вашы суседзі? Бяспека складаецца з многіх фактараў і ў некаторых выпадках залежыць ад іншых людзей, не гаворачы пра выпадковасці і іншыя абставіны.
Калі вы ўстанавілі дома АПА і жадаеце, каб ён праслужыў доўгі час, неабходна правільна яго эксплуатаваць. Вельмі важна праві-льна выбраць месца ўстаноўкі апавяшчальніка. Аптымальная кропка – у цэнтральнай частцы столі з невялікім схілам у бок акна альбо дзвярэй, дзе ёсць паветраны паток. Спрацоўваючы, апавя-шчальнік падае сігнал, каб прачнуўся моцна спячы чалавек альбо заглушыць любы гук працуючай бытавой тэхнікі, напрыклад, пыласоса, пральнай машыны.
Па якой прычыне адбываецца “ілжывае” спрацоўванне? Нярэдка гэта здараецца з-за таго, што пары тлушчу і іншых рэчываў трапляюць у шчыліны дымавой камеры, застаюцца на сценках пластмасавага корпуса і, высыхаючы, пераўтвараюцца ў шчыльны налёт. Яшчэ адна прычына – пападанне ў камеру дыму з двара праз адкрытыя дзверы альбо ў выніку актыўнага курэння. Але гэта гаворыць пра тое, што апавяшчальнік цудоўна працуе і варта толькі ўхіліць крыніцу дыму. І апошняя прычына – няспраўнасць апавяшчальніка.
Замена элемента сілкавання адбываецца адзін раз на год і не ўяўляе складанасцяў. Апавя-шчальнік здымаецца са столі, дастаецца скарыстаны элемент і ставіцца новы. Адначасова трэба пачысціць дымавую камеру ад пылу з дапамогай пыласоса. Калі індыкатар на корпусе пачаў паб-ліскваць, значыць АПА гатовы выконваць свае функцыі.
Неабходнасць устаноўкі апавяшчальніка ў кожным доме бясспрэчная. На жаль, не выраблены яшчэ прыбор, здольны пазбавіць людзей ад раўнадушных адносінаў да ўласнай бяспекі. Ваша бяспека ў вашых руках!
Валянціна АНІСКАВЕЦ, інспектар РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о