izobrazhenie-013З 17 кастрычніка па 11 лістапада ў нашым раёне праходзіць прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам”, праводзімая пад каардынацыяй раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Час для яе выбраны невыпадкова. Менавіта ў гэты прамежак пачынаецца ацяпляльны сезон. У прыватных домаўладаннях, не падключаных да цэнтральнага ацяплення, з наступленнем халадоў узнікае павышаная нагрузка на печы, грубкі і іншыя абагравальныя канструкцыі. Выпрабоўваецца на трываласць і электраправодка з-за падключэння электрычных абагравальных прыбораў. Спраўнасць усіх гэтых абавязковых атрыбутаў дамоў і іншыя пытанні штотыдзень кантралююць члены аглядавых камісій, якія працуюць пры сельскіх саветах і ўключаюць у сябе прадстаўнікоў РАНС, РАУС, сацыяльных службаў, устаноў адукацыі, медыцынскіх работнікаў. У рэйдзе камісіі Бабуніцкага сельскага Савета давялося паўдзельнічаць і нашаму карэспандэнту.

На пасяджэнні, якое папярэднічала выхаду на вуліцы аграгарадка Бабунічы, членамі камісіі былі вызначаны адрасы, якія трэба наведаць у першую чаргу: састарэлых, якія хварэюць, шматдзетныя сем’і, якія стаяць на ўліку, сем’і заўважаных у апошнія дні за ўжываннем алкагольных напояў і іншыя катэгорыі. Улічаны былі прапановы прадстаўнікоў медыцынскай і сацыяльнай службаў, устаноў адукацыі і РАНС.

Сям’я Барысевічаў, што выхоўваюць восем непаўналетніх дзяцей, акуратнасцю і прытрымліваннем элементарных правілаў санітарыі не можа пахваліцца. Пра гэта яны атрымалі заўвагі і рэкамендацыі. Да пажарнай і электрычнай бяспекі тут прэтэнзій не ўзнікла, але найперш не з-за старанняў гаспадароў, а таму што дом новы, пабудаваны для сям’і за сродкі дзяржавы. А вось з пажарнымі апавяшчальнікамі тут не ўсё ў парадку. Элементы сілкавання разра-джаны, хаця пры мінулым наведванні камісіі былі спраўнымі.

Дарэчы, пытанні да функцыянавання пажарных апавяшчальнікаў узнікалі амаль у кожнай сям’і, дзе пражываюць дзеці. У некаторых з-за таго, што элементы сілкавання выняты гаспадарамі для іншых патрэб. І тут на сумленне дарослых разлічваць не даводзіцца, як адзначаюць члены камісіі. Трэба літаральна штотыдзень наведваць сем’і, правяраць працаздольнасць АПА.

Шэраг рэкамендацый быў дадзены і Вользе Такун. У яе кватэры пражываюць пяцёра чалавек. У тым ліку дзіця і састарэлыя бацькі. У пакоі старых з-за падцякання столі абрэзана электраправодка, грубка копціць, электрычнасць падаецца праз падаўжальнік, які прыціскаецца дзвярыма. З-за апошняга можа ўзнікнуць замыканне і ўзгаранне праводкі, што асабліва небяспечна, калі ўлічыць, стан пажылой жанчыны – яна прыкавана да ложка хваробай. Ды і да курэння гаспадароў у кватэры былі заўвагі.

Домаўладанне Марыі Глушко сярод наведаных можна было назваць узорным. Састарэлая жанчына хоць і пражывае адна, рухаецца з цяжкасцю, але да спраўнасці грубкі і печы адносіцца асабліва ўважліва. Параілася з інспектарам РАНС Васілём Міцурам пра работу сваіх ацяпляльных прыбораў. Старшыня сельсавета Сяргей Харланаў паабяцаў жанчыне знайсці людзей, хто змог бы пачысціць ёй комін. Участковы інспектар Алег Буйскіх у чарговы раз нагадаў, што нельга пакідаць дзверы адчыненымі, пускаць у дом незнаёмых ці нецвярозых людзей. Загадчыца мясцовага ФАПа Наталля Макарэвіч выпісала лекі і праверыла наяўнасць прызначаных раней.

Парады па рамонце ацяпляльных прыбораў ад інспектара РАНС атрымала сям’я Міхаіла і Людмілы Палтаран, якія не адносяцца да катэгорыі грамадзян групы рызыкі, але таксама павінны быць наведаны. Праводзячы рамонт кухні і ацяпляльных прыбораў у доме, парады ім прыйшліся да месца.

Былі і тыя домаўладальнікі, хто ўжо ў каторы раз не дазволіў членам камісіі ўвайсці ў памяшканні. Сярод іх былі сем’і, дзе пражываюць дзеці, адзінокія пражываючыя. Хочацца спадзявацца, што з пажарнай і электрычнай бяспекай тут усё добра, жыццю і здароўю дзяцей і дарослых нікога не пагражае, але аднаго спадзявання мала. Канечне, закон робіць жытло дасягальным для іншых толькі з дазволу гаспадароў. Аднак калі здараецца бяда, вінаватых шукаюць сярод тых, каго ў гэтыя дамы так і не пусцілі. Між іншым, ёсць і іншыя дакументы. Напрыклад, Закон аб пажарнай бяспецы, дзе сказана, што грамадзяне павінны садзейнічаць бесперашкоднаму пранікненню супрацоўнікаў структур Міністэрства па надзвычайных сітуацыях для агляду жылля з 6 да 22 гадзін.

У час правядзення рэйду аглядавай камі-сіяй былі правераны адзінаццаць домаўладанняў. Значных парушэнняў выяўлена не было.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

2
Оставить комментарий

avatar
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
ТридваразVladimir Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Vladimir
Гость
Vladimir

Між іншым, ёсць і іншыя дакументы. Напрыклад, Закон аб пажарнай бяспецы, дзе сказана, што грамадзяне павінны садзейнічаць бесперашкоднаму пранікненню супрацоўнікаў структур Міністэрства па надзвычайных сітуацыях для агляду жылля з 6 да 22 гадзін.

Но есть и самый главный документ — Конституция Республики Беларусь, которая гласит следующее: Статья 29. Неприкосновенность жилища и иных законных владений граждан гарантируется. Никто не имеет права без законного основания войти в жилище и иное законное владение гражданина против его воли.

Тридвараз
Гость
Тридвараз

Когда у нас в стране смотрели на конституцию?)