29 лістапада ў Капаткевіцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэм’ера спектакля “Сюрпрыз або Новая казка дамавіка”.

У дамавіка – новая казка!Як распавяла кіраўнік тэатра Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры Галіна Вабішчэвіч, пастаноўка была прымеркавана да абароны тэатрам звання “Народны”.
– У 2018 годзе тэатр Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры адзначаў 30-годдзе прысваення звання “Народны”. Тады артысты падрыхтавалі да юбілею спектакль “Мікітаў лапаць”, – распавяла Галіна Мікалаеўна. – Настаў час пацвердзіць званне. Новая п’еса ў жанры сучаснай камедыі прыйшлася нам даспадобы. Аўтар яе – кіраўнік Магілёўскага тэатра Аляксандр Александрын.

Каб было “смачней”, п’есу я пераклала на беларускую мову. Рэпетыцыі пачаліся ўжо ў верасні. З часам наш спектакль пачаў, як гаворыцца, набываць форму дзякуючы музычнаму кіраўніку Васілію Адамавічу і Анатолію Грынько.

Прэм’ера адбылася адпаведна правілам паводзін у час пандэміі. Нягледзячы на невялікую колькасць гледачоў, апладысменты ў канцы спекталя былі гучнымі.
У хуткім часе Капаткевіцкі Дом культуры плануе гастролі па раёне.
– Калі ёсць жадаючыя сярод кіраўнікоў Дамоў культуры запрасіць нас у госці са спектаклем, мы з радасцю прымем запрашэнне. І нават арганізуем канцэрт народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Лявоніха”.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота з сацыяльных сетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о