Ва ўзросце васьмі месяцаў пасля захворвання на ларынгіт Алёна Уласенка з Гродна пачала губляць слых. Пасля аперацыі з прымяненнем кохлеарнага імплантанта слых на правае вуха вярнулі. Пасля працяглых практыкаванняў і заняткаў са спецыялістамі затрымкі ў развіцці і маўленні былі нагнаныя. Але цяпер, ва ўзросце сямі гадоў, у дзяўчынкі ёсць праблемы з лакалізацыяй – яна не можа вызначыць крыніцу гуку, таму не можа правільна рэагаваць на небяспеку, ёй больш намаганняў трэба прыкладаць, каб інфармацыя засвойвалася.

У Алёны ёсць шанс і вялікія здольнасці У Алёны ёсць шанс і вялікія здольнасці

Пад забаронай усё, што тычыцца вады, імплантант нельга мачыць. Два гады таму ў дзяўчынкі развіўся ацёк у вобласці імпланта, які змаглі вылячыць. Але рызыка рэцыдыву засталася.

Сёлета Алёна выдатна закончыла першы клас гімназіі. Займаецца мастацкай гімнастыкай, вакалам, акцёрскім майстэрствам. Нават стала пераможцай міжнароднага фестывалю-конкурсу “Планета сяброўства” ў Мінску ў намінацыі чытальнікаў вершаў.

Цэнтр дапамогі “Вера” просіць усіх нераўнадушных людзей  адгукнуцца на просьбу пра дапамогу сям’і Уласенка ў зборы сродкаў на набыццё сістэмы кохлеарнай імплантацыі для левага вуха – 23200 еўра. Аперацыя будзе праведзена ў Гродна бясплатна.

Вы можаце дапамагчы дзяўчынцы, пералічыўшы ахвяраванні на любы з рахункаў.

У Алёны ёсць шанс і вялікія здольнасці У Алёны ёсць шанс і вялікія здольнасці

Банкаўскі дабрачынны рахунак

Філіял № 400, Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая, 5. УНП 591029371. БІК (SWIFT): AKBBBY21400. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Цэнтр дапамогі Вера.

Сістэма «Разлік» (АРІП)

Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:

+ Сістэма «Разлік» (АРІП)

+ Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні

+ Дапамога дзецям, дарослым

— ЦЭНТР ДАПАМОГІ ВЕРА

— Ахвяраванні.

Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануецца выканаць пошук па УНП: 591029371.

SMS-ахвяраванне

Калі вы з’яўляецеся абанентам мабільнага аператара life 🙂 ці МТС, то можаце зрабіць ахвяраванне, даслаўшы на нумар 553 SMS-паведамленне:

1222 <Імя дзіцяці> <Сума>

1222 ПРАБЕЛ Алёна ПРАБЕЛ сума

Прыклад SMS-паведамлення: 1222 Алёна 1 *

Алена БРУЦКАЯ, па інфармацыі Цэнтра дапамогі “Вера”.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о