У мінулы чацвер у аграгарадку Навасёлкі адбылася сустрэча насельніцтва з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Сенька.

У аграгарадку Навасёлкі адбылася сустрэча насельніцтва з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама

Тэмай выступлення Святланы Сенька перад жыхарамі аграгарадка сталі выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яна пазначыла асноўныя задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам перад Нацыянальным сходам, назвала найбольш істотныя вынікі работы папярэдняга парламенту і накірункі дзейнасці для будучага яго саставу. Запрасіла насельніцтва актыўна ўдзельнічаць у выбарах – выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Працягам сустрэчы стала гутарка пра праблемы, якія непакояць мясцовых жыхароў. Сярод іх крытычны стан дарог па вуліцах Аэрадромнай, Садовай і Лугавой, а таксама вулічнае асвятленне. Старшыня сельсавета Юлія Ракіцкая пазначыла, што пытанні знаходзяцца пад кантролем. Рэгулярна праводзяцца грэйдзіраванні, але яны не даюць патрэбнага эфекту. Пра неабходнасць правя-дзення падсыпкі вуліц паведамлена кіраўніцтву ДРСУ-112. Наконт асвятлення старшыня сельсавета паведаміла, што на цяперашні час  прадпрыемствам раёна электрасетак праводзяцца мерапрыемствы па карэктыроўцы асвятлення. Адпаведна графіку служба будзе працаваць і на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета. Ліхтары будуць усталяваны адпаведна стандартам.

Яшчэ адным пажаданнем жыхароў аграгарадка было ўзнаўленне працы магазіна райспажыўтаварыства, які знаходзіцца па вуліцы Савецкай. На афіцыйныя запыты мясцовай улады праўленне таварыства адказала, што закрыццё магазіна не плануецца. Існуе кадравая праблема – няма прадаўца. Да вырашэння сітуацыі падключылася старшыня сельвыканкама. Але месца застаецца вакантным.

Галоўнаму ўрачу ЦРБ Сяргею Забажанаву было агучана пажаданне накіраваць у Навасёлкаў-скую бальніцу спецыяліста лабаранта для пастаяннай працы, на што галоўны ўрач пазначыў: лабарант будзе накіраваны сюды пры папаўненні кадраў.

Таксама мясцовыя жанчыны выказалі падзяку кіраўніцтву ЦРБ за накіраванне да іх на працу маладога ўрача Аляксандра Спыну – уважлівага, чулага, стараннага чалавека.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о