Быць у агульным струмені з тымі, хто табе цікавы, дзесьці працуе, або толькі шукае практыку, удзельнічае ў конкурсах, абмяркоўвае творчыя задумы і праекты – гэтая рака можа сама накіраваць у сферу, пра якую ты марыш, засталося толькі правільна выбраць установу адукацыі. Зараз мы дадзім слова той, хто знайшоў свой паток.
Распавядае Паліна Міцкевіч, студэнтка 2 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У адным патоку. Гісторыя пра самарэалізацыю

Творчасць – не аднабокавая дзейнасць
– Яшчэ ў дашкольным узросце бацькі заўважылі ўва мне творчы патэнцыял і стараліся правільна накіраваць яго, за што зараз ім вельмі ўдзячная.
Для мяне творчасць не была ніколі аднабокавай дзейнасцю, гэта быў шырокі круг заняткаў, які ўключаў у сябе як мастацкі аспект, так і музычны, акцёрскае майстэрства, усё тое, дзе ты можаш нешта сказаць людзям, эмацыйна ўздзейнічаць на гледача.
Па словах Паліны, маляванне заўсёды стаяла ў яе на першым месцы. Яна была дзіцям працаві-тым. Вольны час прысвячала маляванню, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, стварэнню лялек, лепцы.
– І з часам зразумела, што творчасць не проста добрае баўленне часу, працягнула дзяўчына. – Гэта маё прызванне, як бы гучна гэта не гучала, я адчувала гэта.

Я ўвесь час генеравала ідэі
…і спрабавала ўвасабляць іх у жыццё, рабіць нешта новае, унікальнае, тое, што мае асаблівы пасыл.
І мне заўсёды хацелася быць пачутай і зразуметай, каб мае маленькія дзіцячыя ідэі не абмяжоўваліся толькі алоўкам і паперай, яны даходзілі да шырокіх фарматаў, аж да малявання на шпалерах, плітцы, прадметах побыту.
Як толькі ў нашым горадзе ад-крылі мастацкую школу, Паліна стала яе шчаслівай вучаніцай.
– Гэта месца буду ўзгадваць заўсёды самымі цёплымі словамі, бо менавіта тут я набыла “свой свет”, поўны творчасці, і, вядома, неверагодную падтрымку з боку выкладчыкаў.
Да 10 класа вызначылася са спецыяльнасцю – “Дызайн камунікатыўны” або, як я гэта тлумачу, “Дызайн віртуальнага асяроддзя”.

Падпабязна пра іспыты
Акрамя здачы ЦТ, трэба было здаць 2 экзамены: акадэмічны малюнак і фармальную кампазіцыю.
Экзамен праходзіў у мяне ў 3 этапы, малюнак быў у нас 12 гадзін. Трэба было намаляваць пастаноўку і паказаць святлацень. Жывапіс – 8 гадзін. Мы малявалі пастаноўку і рабілі яе ў колеры. І апошні этап – гэта была фармальная кампазіцыя, за 6 гадзін нам трэба было намаляваць дзве працы на тэму дзіцячы смех.
У час паступлення пасля кожнага этапа адсейвалі тых, хто атрымаў адзнаку менш 4.
Хвалявалася, у выніку ўсё атрымалася, як было спланавана, паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць “Дызайн камунікатыўны”, спецыялізацыя “Рэклама”.

Важны крок – знайсці аднадумцаў
У працэсе навучання Паліна знайшла сваіх аднадумцаў ва ўніверсітэце, пазнаёмілася з многімі студэнтамі-дызайнерамі з іншых гарадоў нашай краіны.
– І лічу свой універсітэт лепшым у навучанні ў краіне, студэнтам даюць тут добрую базу ведаў у гэтай галіне. Мы вывучаем 2D і 3D графіку, мастацтва фота, мантаж, паліграфію, асновы рэкламы і шмат чаго яшчэ цікавага.
У нас рэгулярна праходзяць канферэнцыі, дзе выступаюць запрошаныя госці, дызайнеры з розных краін і гэта спрыяе пашырэнню далягляду ў студэнтаў. Такі падыход у адукацыі правільны і найбольш эфектыўны.

Не туды, куды ўсе
Момант паступлення і вызначэння сябе як асобы – самы важны момант у жыцці. Важна не згубіцца на гэтым шляху, у гэтым вя-лізным патоку інфармацыі, не зліцца з натоўпам і не ісці па стэрэатыпу “куды ўсе – туды і я”.
Важна знайсці сваю дарогу і прытрымлівацца яе, тады ўсё абавязкова атрымаецца.


У адным патоку. Гісторыя пра самарэалізацыю

Ірына Пінчук, загадчыца мастацкага аддзялення Петрыкаў-скай дзіцячай школы мастацтваў.
– Мастацтва і ўсе блізкія да гэтай сферы спецыяльнасці насамрэч развіваюць любога чалавека ўсебакова, ад антычнай гісторыі да сучаснасці. Таму варта да гэтага навучання адносіцца адказна.
Сёння ў нашай школе на мастацкім аддзяленні навучаецца 87 дзяцей.
Працуе чатыры выкладчыка, на мой погляд, прафесіяналы, захопленыя сваёй справай. Гэта Алена Гарошка, Галіна Трыфанава, Кацярына Турмовіч і я.
Мы даем інфармацыію на досыць высокім узроўні, гэты факт пацвярджаецца тым, што кожны год выпускнікі нашай установы выбіраюць творчыя спецыяльнасці і паступаюць, як у СНУ, так і ў ВНУ. Гэта і Гомельскі мастацкі каледж, і Гомельскі каледж народных промыслаў, і Пінскі каледж мастацтваў, і факультэты дызайну ў БелДУТ і БДУ.
Нам ёсць чым ганарыцца, бо абітурыенты атрымліваюць годныя адзнакі на іспытах па жывапісу і малюнку, а творчыя работы вучняў займаюць месцы на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Атмасфера ў нашай мастацкай школе цёплая, сяброўская, па словах вучняў, яны ідуць сюды з ахвотай.
Асабіста ў мяне 10 выпускнікоў, якія сталі студэнтамі ў сталічных і абласных цэнтрах, на канікулах яны з задавальненнем бягуць у госці, каб расказаць пра свае дасягненні.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
Фота Арцёма ГУСЕВА
і з сацыяльных сетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о