Днямі ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама адбылася сустрэча намесніка пракурора раёна Паўла Ярмаша, начальніка крымінальна-выпраўленчай інспекцыі РАУС Уладзіміра Аскеркі з грамадзянамі, якія цяпер адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Асноўным пытаннем прафілактычнай гутаркі стала працаўладкаванне гэтых асоб. Таксама Уладзімір Аскерка расказаў пра выпадкі прымянення амністыі і памякчэння пакарання. Павел Ярмаш засяродзіў увагу на выкананні патрабаванняў працоўнага заканадаўства, абавязковасці працаўладкавання для катэгорыі асуджаных грамадзян, выкананні ўмоў адбывання пакарання.
Намеснік начальніка упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Кароль расказала пра працэдуру рэгістрацыі ў якасці маючых патрэбу ў працаўладкаванні, а таксама пра магчымасць атрымання рабочых спецыяльнасцяў.

На сёння на ўліку ў крымінальна-выпраўленчай інспекцыі знаходзіцца каля 280 чалавек – асу-джаныя да пакаранняў, не звязаных з накіраваннем у месцы пазбаўлення волі, з незнятымі і непагашанымі судзімасцямі. Такую інфармацыю паведаміў начальнік інспекцыі Уладзімір Аскерка.

У шэрагу формаў прафілактычнай работы і метадаў аказання дапамогі асобам, якія адбываюць пакаранне або маюць непагашаныя судзімасці Уладзімір Аскерка пералічыў дзейнасць наглядальнай камісіі пры райвыканкаме, пунктаў грамадскага правапарадку пры сельвыканкамах. На пасяджэнні гэтых органаў запрашаюцца ўчастковыя інспектары міліцыі, начальнік РАУС, прадстаўнікі пракуратуры. Падулі-ковы кантынгент Крымінальна-выпраўленчай інспекцыі запрашаецца сюды не толькі для індывідуальных гутарак у прысутнасці такіх жа падуліковых грамадзян, але і для асуджэння дапушчаных парушэнняў умоў адбывання пакарання, антыграмадскіх дзеянняў, што само па сабе мае станоўчы эфект.

Галоўнае пытанне, якое даво-дзіцца вырашаць суб’ектам прэвентыўнага нагляду – працаўладкаванне падуліковай катэгорыі і папярэджанне парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Рашэннем райвыканкама на прадпрыемствах раёна створана бронь на 39 працоўных месцаў для катэгорыі асабліва маючых патрэбу ў працаўладкаванні. Хаця па факце не заўсёды гэтыя месцы вакантныя, іх геаграфічная аддаленасць таксама стварае праблемы. Тым не менш, асуджаныя да пакарання грамадзяне павінны быць працаўладкаваны, а калі працоўнае заканадаўства імі парушаецца, то ў адносінах асуджаных выносяцца спагнанні, за злоснае ўхіленне ад працы пагражае крымінальная адказнасць.

Пры РАУС працуе камісія па ацэнцы ступені выпраўлення асуджаных. Штоквартальна, па ініцыятыве крымінальна-выпраўленчай інспекцыі, на ёй разглядаюцца асобы, у адносінах якіх можа быць прыменена датэрмінова-ўмоўнае вызваленне, замена пакарання на больш лёгкае. На такія пасяджэнні запрашаюцца не толькі тыя, чые справы разглядаюцца, а і іншыя падулікоўцы для дэманстрацыі спосабаў заахвочвання за выпраўленне. Камісійна прымаецца рашэнне пра накіраванне адпаведнага прадстаўлення ў суд. Сёлета ўсе хадайніцтвы, іх было 4, былі задаволены. Такія грамадзяне не парушалі ўсталяваныя абмежаванні, мелі станоўчыя характарыстыкі з месцаў працы і пражывання. Аднаму з асуджаных з прымяненнем абмежавання волі пакаранне было заменена на грамадскія работы.

Але ёсць факты і замены пакараня на больш жорсткае з-за парушэння парадку ўмоў адбывання пакарання. Сёлета 6 крымінальных спраў узбуджана за парушэнне пакарання ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам. У час адбывання пакарання асуджаныя садзіліся за руль і атрымлівалі новае пакаранне – арышт ці штраф. Дзве справы былі ўзбу-джаны за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду.
Пры абмежаванні волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову асуджаным забараняецца ўжыванне спіртных напояў. За парушэнне гэтай нормы па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса прадугледжана адзінае – толькі пазбаўленне волі.

Начальнік інспекцыі таксама адзначыў, што на цяперашні час дзейнічае амністыя. У адносінах кожнага асуджанага будзе індывідуальна разгледжана пытанне пра яе прымяненне. 10 чалавек ужо трапілі пад яе дзеянне – вызвалены ад пакарання.

Летась рашэннем райвыканкама ў Капаткевічах было выдзелена жылое памяшканне для часовага знаходжання асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, страцілі былыя сацыяльныя сувязі і маюць патрэбу ў працаўладкаванні. Вызначаны і тэрмін знаходжання тут – 1 месяц, у выключных выпадках ён можа быць павялічаны. Сёлета паслугамі такога жылля скарыстаўся адзін чалавек. Потым ён працаўладкаваўся ў ПМК-4 і меў магчымасць скарыстацца службовым жыллём.

Цяпер распрацоўваецца дакументацыя па выдзяленні ў Петрыкаве памяшкання для такіх асоб. Пры вяртанні з месцаў пазбаўлення волі былыя асуджаныя атрымліваюць аднаразовую грашовую дапамогу, якой ім хапае на першыя месяц-два для ўласных патрэб, у тым ліку аплаты камунальных паслуг за прадастаўленае жыллё. Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прадастаўляецца інфармацыя банка вакансій. Пры выбары працы перавага аддаецца месцам, дзе прадастаўляецца жыллё.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о