Изображение 025_1

Прайшлі халодныя дні, а разам з імі і баўленне вольнага часу за кубкам гарбаты перад тэлевізарам ці камп’ютарам. Летнімі вечарамі хочацца меней сядзець дома, а правесці адпачынак цікава і весела.

Изображение 110_1Менавіта такую магчымасць падаравалі жыхарам і гасцям горада выхаванцы і настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў. Справаздачныя канцэрты музыкаў сталі добрай традыцыяй як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў.

Прыемна, што падтрымаць юных талентаў прыйшлі бацькі. Дарослыя з захапленнем слухалі прапанаваныя музычныя кампазіцыі, шчыра дзякуючы спевакам гучнай авацыяй. Са сцэны амфітэатра гарадскога парка гучалі дзіцячыя песенькі і эстрадныя хіты розных часоў.

Канцэрт скончыўся, людзі пачалі разыходзіцца. Хтосьці вёў дадому дзетак, якія дзяліліся сваімі ўражаннямі ад падзеі, а хтосьці няспешна крочыў сам-насам са сваімі думкамі. Па ўсім было відаць, што галоўная мэта мерапрыемства была дасягнута – абыякавых не засталося.

Арцём ГУСЕЎ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о