Завяршыўся віртуальны фотаконкурс “У аб’ектыве – МАЦІ”, прысвечаны Дню маці. Ён так захапіў нас, супрацоўнікаў і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту ТЦСАН, што ўсе выявы на фотаздымках сталі ўжо роднымі. Вось яна, з чароўнай усмешкай прыгожая маці пяшчотна прытрымлівае малога – напэўна, яшчэ першынца. А вось у зборы ўся дружная сям’я, іх твары выпраменьваюць любоў і шчасце ад таго, што яны ўсе разам. Каштоўнае кожнае фота, неацэнная кожная з матуль.
Таццяна Семяніцкая з унукамі
Мы радыя, што конкурс аб’яднаў у вялікую фотосям’ю ўсіх нашых удзельнікаў. Віртуальны альбом складае больш за семдзесят фотаздымкаў. Невымоўна складана было выбраць лепшых. Бо журы пад сілу ацаніць толькі іх мастацкую каштоўнасць. І намінацыі, якіх удастоіліся сем аўтараў, – спроба гэта зрабіць.
Выказваем падзяку ўсім удзельнікам фотаконкурсу і віншуем пераможцаў. У намінацыі “Прыгожая жанчына з дзіцям на руках” лепшымі прызнаны фотаздымкі Любові Чавусавай, Валянціны Кебец, Галіны Вяракса, Надзеі Жукавец. У намінацыі “Сямейнае шчасце” перамогу святкавалі Раіса Будзіловіч, Таццяна Семяніцкая, Марына Масла.
Таццяна ГОЛУБ,
спецыяліст ТЦСАН.
Оставить комментарий