Днямі першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра і старшыня раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Галіна Шчэрбак шанавалі камбайнераў УП “Палессе-Аграінвест”, што намалацілі звыш тысячы тон зерня. На жаль, сёлета такім паказчыкам можа пахваліцца толькі адзін экіпаж гаспадаркі.

IMG_0781_1

Жніво завершана, таму напарнікі працуюць зараз на розных аб’ектах. Памочнік камбайнера Сяргей Моўка (на здымку злева другі справа) быў заняты на плюшчэнні зерня на падворку гаспадаркі, Мікалай Марціновіч (на здымку справа) працаваў на ўборцы канюшыны бліз Снядзіна.

IMG_0825_1

Механізатары адзначылі, што дамагчыся высокіх вынікаў у гэтым годзе было больш складана – спёка, а потым і дажджы значна паўплывалі на ўраджайнасць. Таму працоўны графік нярэдка цягнуўся да позняй ночы. Разам з тым, адзначаюць камбайнеры, тэхніка працавала без нараканняў, а праблемы аператыўна вырашаліся. На пытанне пра адносіны сем’яў да такой загружанасці на працы камбайнёры сціпла ўсміхаюцца: родныя ставяцца з разуменнем, бо хлеб трэба ўбіраць своечасова.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о