Уборачная кампанія ў раёне набліжаецца да свайго завяршэння. Літаральна тыдзень таму ў некаторых сельгаспрадпрыемствах з’явіліся і першыя экіпажы камбайнаў і вадзіцелі, якія намалацілі і перавезлі звыш тысячы тон збожжа.

Изображение 047 Изображение 070 Изображение 072

Райкам прафсаюза работнікаў АПК пільна сачыў за дасягненнямі хлебаробаў, таму гэтая падзея не засталася па-за ўвагай. І вось у мінулую суботу да механізатараў з віншаваннямі і падарункамі завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Місюра, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Усціновіч-Насека, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік і выканаўца абавязкаў першага сакратара райкама БРСМ Дар’я Туравец.
Першым прымаў віншаванні і атрымаў ліст Падязкі ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў і грашовую прэмію з рук старшыні райвыканкама камбайнер КСУП “Запаветы Ільіча” Аляксандр Палтаран. Песенным падарункам узняў настрой хлебаробу калектыў мастацкай самадзейнасці Міхедавіцкага сельскага Дома культуры.
Адразу некалькі тысячнікаў прымалі віншаванні ад ганаровых гасцей у ААТ “Камаровічы”. Больш тысячы тон збожжа адвезлі ад камбайнаў вадзіцелі Аляксандр Дзяюн і Аляксандр Харланаў. Няма роўных у раёне і аператару зернесушыльнага комплексу Івану Мажару, які перапрацаваў больш 2 тысяч тон.
– Гэтыя ўзнагароды вы па праве заслужылі сваімі працавітымі рукамі. Аднак не варта спыняцца на дасягнутым. Жадаю вам у перавозцы ўзяць планку і ў 2 тысячы тон зерня, – адзначыў Аляксандр Наўныка.
Канцэртнае віншаванне падаравалі хлебаробам удзельнікі народнага ансамбля песні, музыкі і танца “Лявоніха” Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры.
Адзначылася тысячнікамі і КСУП “Капаткевічы”. Больш тысячы тон адвезлі збожжа ад камбайнаў вадзіцелі Мікалай Кастыронак і Мікалай Палуян. Першым у раёне тысячу тон збожжа намалаціў малады камбайнер Руслан Качэля і сваю чарговую сёлета ўзнагароду на гэты раз атрымаў ад райкама БРСМ. Старшыня райвыканкама пажадаў Руслану дасягнуць 2 тысяч тон намалоту. І гэта маладому камбайнеру пад сілу. Уборачная кампанія ў гаспадарцы практычна завяршылася, і экіпажы камбайнаў адразу накіруюцца на дапамогу ў суседнія гаспадаркі.

Изображение 075 Изображение 050 Изображение 066 Изображение 043 Изображение 080

Дзмітрый БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

1
Оставить комментарий

avatar
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Сергей Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Сергей
Гость
Сергей

что-то лица не очень довольные у награждаемых