На базе Колкаўскага сельсавета адбылося выяздное пасяджэнне пастаяннай камісіі па экалогіі, развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У праграме пасяджэння – наведванне аб’ектаў, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі.

Твой дом – твая зямля!

Як паведаміла старшыня Колкаўскага сельсавета Ганна Сянько, у сакавіку 2021 года быў распрацаваны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі аграгарадка і прылягаючых вёсак. На сённяшні дзень з 35 пунктаў выкананы 31, часткова выкананы – 3, не выкананы 1 пункт – выдаленне аварыйных дрэў у вёсцы Колкі, але ўжо маецца дазвол на гэту працэдуру. Было адзначана, што за бягучы перыяд 2021 года было сабрана сродкаў самаабкладання ў суме 505 рублёў, з іх 200 выдаткаваныя на бягучы рамонт Брацкага пахавання, на 305 рублёў плануецца набыць штыкетнік для капітальнага рамонту агароджы грамадзянскіх могілак у вёсцы Сякерычы. Многае зроблена ў навядзенні парадку шляхам арганізацыі правядзення суботнікаў. Да гэтага віду дзейнасці прыцягваецца ўсё працаздольнае насельніцтва тэрыторыі сельсавета. Акрамя таго – кожную пятніцу арганізавана работа санітарных дзён.
Штогод вядзецца праца па барацьбе з пустазеллем з прыцягненнем тэхнікі прыватнага сектара, КСУП “Імя Ульянава”, РМК-67, ДРБУ-112.
З мэтай выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб пустуючых і лядашчых дамах” падрыхтавана і пададзена на разгляд у раённую камісію пяць матэрыялаў, па двух вынесены рашэнні аб прызнанні дамоў вымарачнымі.
На тэрыторыі сельсавета ўстаноўлена 680 метраў пагонных новай агароджы – у тым ліку насельніцтвам – 550, афарбавана 880 пагонных метраў. Выраблена грэйдзіраванне вулічна-дарожнай сеткі на ўчастку ў 5,5 кіламетра, разбіта 39 кветнікаў.
Вялікая работа праведзена на грамадзянскіх могілках у вёсцы Сякерычы, дзе выдалена 26 аварыйных дрэў пры дапамозе Колкаўскага лясніцтва і КСУП “Імя Ульянава”.
Па словх старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча, у плане добраўпарадкавання і навядзення парадку Колкаўскім сельсаветам зроблена шмат, але яшчэ нямала трэба зрабіць. Было адзначана, што ўсе арганізацыі на тэрыторыі органа ўлады працуюць зладжана, а пры такім настроі вырашыць пастаўленыя задачы магчыма.
Работа сельсавета па навя-дзенні парадку на зямлі прызнана здавальняючай. Дзейнасць па навядзенні парадку пастаўлена на належны ўзровень.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о