Паэзію проста так не прачытаеш, як, скажам, газету ці бясконцыя пасты ў сацсетках: прысеўшы на хвілінку ў перакур, за кубкам гарбаты, прымасціўшыся на канапе пасля цяжкага дня пад бурчанне тэлевізара. Вершы ж бо не трэба забыць праз хвіліну пасля прачытання. Ім патрэбен асаблівы настрой, асаблівыя нервы, нейкае аголенае ўспрыняцце, замілаванне ці прыліў пяшчоты, карацей, сапраўднае пачуццё, не апасродкаванае, не асіміляванае да зебры дня.

Іду-брыду міма тумбачкі, дзе ляжыць новы зборнік вершаў Любові Арловай, і лаўлю гэты самы асаблівы настрой. … І ніяк штосьці не ловіцца. “Трэба, Федзя, трэба”, – прымушаю сябе даць адпор мазговай ляноце і клічу на дапамогу багажнік памяці, дзе пэўна ж заваляўся які-небудзь аптымальны сродак, каб разагнацца з нуля. “Ты толькі пачні!”

Мне здаецца, што паэзія, як апетыт, той, што прыходзіць у час ежы. Толькі ляніва прайшоў першы радок першага верша – і ўжо не спыніцца.
Вершы новага зборніка з прыгожай, па-сапраўднаму паэтычнай назвай “Небесную озимь лелею”, які выйшаў нядаўна ў мазырскай друкарні “Калор”, напісаны аўтарам летась і ў першыя месяцы бягучага года.

Верная сабе, Любоў Арлова паўстае ў новых вершах усё тым жа неспакойным філосафам, што па-свойму проста і, здаецца, па-беларуску наіўна шукае адказы на звыклыя пытанні быцця.
Меня спросили в день
рожденья:
Своей довольна ли судьбой…
І аўтар, набыўшы за складанае, падзейнае жыццё вялізны пачуццёвы вопыт, адказвае:
… Судьба любая – вечный бой…
На то и жизнь дана земная,
Чтоб закалить себя в борьбе
Со злом и возрасти до рая
Душе в преодолении скорбей…
І гэтая біблейская барацьба як сэнс жыцця чалавека падмацоўваюцца высновай у яшчэ адным вершы:
Мы знаем: мир несовершенен,
Но он спасает свет души.
Беда и горе – “свет туши”,
Но приведут они к вершине…
Душа паэткі ўражлівая, нягледзячы на, здавалася б, загартаванасць жыццём. Кожная смерць блізкіх людзей, сяброў адгукаецца вершаванымі радкамі, у якіх боль і разуменне наканаванасці лёсу, непазбежнасці сыходу.
Просыпаешься утром и долго
лежишь,
Размышляя о только что
виденном.
Как престранно устроена
всё-таки жизнь:
Даже в снах говорим об
обыденном
С той подругой, которой
давно уже нет
На земле, по соседству –
лишь в памяти…
З гэткімі творамі суседнічае тэматыка восені. Аўтар вобразна называе яе заходам жыцця. Пах восені, яе колер і гукі падаюцца развітальнай песняй журавоў, шолахам залатой лістоты, што пакідае маці-дрэва. І паэтка вучыцца ў прыроды, каб, як настане пара, самой прыгожа… дагараць.
Колер осени – сплошь
желтизна
С бесконечной оттенков
игрой…
У природы учусь я играть,
Чтоб красиво потом
догорать!..
Традыцыйна шмат у зборніку вершаў на тэму прыроды роднага краю. Аўтар і не ўтойвае, што ў яднанні з прыродай яна атрымлівае неверагодную асалоду. Яна проста любуецца лесам і рэчкай, быццам хмялее ад “абдымкаў” з імі.
Я хмелею в объятьях природы.
Будь то лес, будь то берег
речной,
Васильков полевых хороводы,
Океан будь то звёздный
ночной…
Прычым паэтка атаясамлівае сябе не проста з паэтам-вершаскладальнікам. Яна быццам малюе свае палотны словамі на лістку са сшытка.
…И всё же сотворилось чудо!
Словесной кисти “лёгкий”
взмах –
И вот уже невесть откуда
Все краски мира в тех
словах…
Галоўнае – учытацца ў сэнсавае адценне, усвядоміць кожны слоўны штрых. … Пра што ён, якую нясе інфармацыю, чаму вучыць, ад чаго засцерагае? Можа, ён расказвае пра тое, што вельмі важна ў жыцці паспець зрабіць штосьці карыснае?
В моей жизни давно уж рябит
и рябит от мельканья
Серых будней, и повода нет –
громко песню запеть.
Остаётся одно, пусть одно,
но какое желанье:
В этом мире, где редок просвет,
что-нибудь да успеть…
Як і ў ранейшых зборніках, у новым таксама можна вылучыць цэлы блок вершаў, прысвечаных паэзіі ўвогуле і асобе паэта. Любоў Арлова расказвае пра тое, як нараджаюцца вершы, хто такі паэт, што служыць музай для яго. Гэта можа быць чырвань заходу сонца, зеляніна руні, хараство залатой восені:
Отчеканила нам осень
Золотые медяки…
…Набивайте же карманы, –
Осень мудрая щедра.
Всё в природе без обмана,
Хватит всем её добра.
Стихотворною строкою
Красоту её – писать…
Дарэчы, вершы не толькі – асалода, яны яшчэ і лекі, самыя сапраўдныя. Аўтар неяк казала, што, магчыма, яе кнігі – гэта і ёсць лекі ад абмежаванасці, самазадаволенасці, маральнага тупіка. Як там: “… Лучше лекарей дактиль и ямб…” – (з кнігі “И стихом, и прозой”).
… Возьмите в руки со
стихами томик.
Душа сама найдёт в нём всё,
что надо.
И мир предстанет снова
беспечальным,
И снова в сердце возродится
радость
Такая же, как в детстве,
как вначале…

Так што, шаноўны чытач, і ты знайдзі ў радках вершаў Арловай свае абязбольвальныя прэпараты – ад несправядлівасці, хамства, галечы, самоты… Як яна знаходзіць лекі ад душэўных нястач на беразе роднай Прыпяці.
… Люблю движение реки,
Её стремление вперёд.
Пусть горизонты далеки,
Но к морю устьем припадёт.
Люблю весенний свет небес,
Когда числа восторгам несть
Под колокольный благовест:
– Христос воскрес!
– Воистину воскрес!
Варта адзначыць, што Любоў Арлова – не просты лірык, што рыфмуе словы, паняцці, філасафемы ў традыцыйных вершаваных відах. Яна заўсёды ў пошуку новых форм. У новым зборніку ёсць цэлы “ўсходні” раздзел: танка і хайку – гэта, што называецца, яе звычайныя, паўсядзённыя назіранні і пачуцці, толькі з большай канцэнтрацыяй думкі, якія складаюцца ў лаканічныя трох-чатырох-пяцірадкоўі.
В ясный зимний день
случайно замечаю:
снег на голове.
І ў гэтых “карацельках” – таксама спрэс філасофія, спрэс мараль і праўда жыцця.
Беззаботность:
жить сегодняшним днём –
ничего не успев.
Дарэчы, паэтка сцвярджае, што яна – мінімаліст. Маўляў, чым карацей і прасцей твор, тым лепш. Галоўнае – шчырасць. Як жа з гэтым не пагадзіцца!
Когда с плеча свой крест
я сброшу,
Его поставят на могиле.
В нём вся моя и Божья сила…
Пока жива, несу святую ношу.
Што цікава, пошукі аўтарам новых формаў знаходзяць цікавыя варыянты. Узяць хаця б таўтаграмы – гэта тэксты, у тым ліку вершаваныя, дзе ўсе словы пачынаюцца на адну і тую ж літару. У паэзіі Арловай такое – не навінка. Ужо вялі паэтычны рэй літары б і в у зборніках “Оставлю в слове” і “Чёрно-белая зима”, у новым жа – зазвінела задзірыста з.
Замысел зимы:
заморозить, зазвенеть,
завыть, заскрипеть,
заметелить, закружить,
зачаровать зеваку.
Шчыра люблю прыгожыя вершы. Іранічныя, як у Губермана, тонка лірычныя, як у Роберта Раждзесцвенскага, філасофскія, як у Барадуліна і Алеся Разанава… Галоўнае, каб да прыемнага болю краналі сэрца чытача. У Любові Арловай мне падабаюцца сумныя вершы. Не, канечне, вартасць усіх твораў паэткі высокая, а ў мяне проста асабістая прыхільнасць.
А назоў свайму гэтаму творчаму агляду новага паэтычнага зборніка Любові Арловай я дам “Працяг будзе”. Па-першае, таму, што ён, канечне, будзе, па-другое, большасць зборнікаў паэткі ў назвах маюць сімвалічнае шматкроп’е, ну і па-трэцяе, у адной з аўтарскіх прадмоў да свайго зборніка “Чёрно-белая зима” Любоў Арлова напісала: “Паэт піша не таму, што яму хтосьці абяцаў даць прэмію ці якуюсь іншую ўзнагароду, а толькі таму, што ён не можа не пісаць, калі душа і сэрца перапоўнены эмоцыямі ці калі не дае спакою думка-радок, што нарадзілася ў галаве і патрабуе працягу…”. Працягвайце, шаноўная Любоў Мікалаеўна, нанізваць на галінку вербалозу свой творчы ўлоў, радуйце нас смачнай паэтычнай юшкай, абавязкова з кропам і перцам. … Жартую і спадзяюся на хуткія Вашы вершаваныя навінкі.

У. Есіпаў.
Фота Інгі Гіленка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о