Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  Лепшыя работы былі вызначаны ў васьмі намінацыях: малюнак, плакат, выраб, малая архітэктурная форма, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, казка, аповед і верш.

Дыпламантамі сталі 40   удзельнікаў конкурсу. А дыпломы І ступені ў розных намінацыях атрымалі Юлія Філіповіч з Навасёлкаўскай школы, Іван Верашчакоў, Марына Аскерка, Ганна Галіцкая і Марыя Фралова з сярэдняй школы № 2, Ксенія Залеўская з Ляскавіцкай школы, Настасся Самбук з Муляраўскага сада-школы, Дар’я Лашакевіч з Камаровіцкай школы, Маргарыта Дудко і Настасся Боўсун з Курыціцкай школы, Аляксей Ходзька з Чалюшчавіцкай школы, Уладзімір Новік і Юлія Піскун з Конкавіцкага сада-школы.

Работы гэтых навучэнцаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Валянціна ЯХНО.

DSCN3461 DSCN3460 DSCN3445 DSCN3437

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о